"Замежны агент" атрымаў Медаль да стагоддзя БНР
https://spring96.org./be/news/95399
2019
2019-12-09T12:48:11+0300
2019-12-09T12:48:11+0300
2019-12-09T13:00:43+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/kukabaka_100bnr.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рада БНР узнагародзіла Медалём да стагоддзя БНР Міхася Кукабаку, беларускага дысідэнта, публіцыста, шматгадовага палітычнага вязьня ў часы СССР. Пра гэта паведамляе Рада БНР на сваёй старонцы ў фэйсбук.
Сам Міхась Кукабака з гэтай нагоды апублікаваў у фэйсбук фота за подпісам “Міхась Кукабака, замежны агент Беларусі, Масква”.
Сваю грамадскую дзейнасць Міхась Кукабака пачаў у 1968 годзе, калі падчас прызыву ў савецкае войска адмовіўся ўдзельнічаць у падаўленні пратэстаў у Чэхаславаччыне. Пасля стаў вядомы як актыўны публіцыст і крытык савецкага рэжыму, за што агулам правёў 17 гадоў у савецкіх лагерах і турмах.
Больш даведацца пра Міхася Кукабаку можна ў фільме "Дысідэнт", створаным праваабарончым цэнтрам "Вясна".