viasna on patreon

Праваабаронцы сустрэліся з паслом Чэхіі

2019 2019-12-10T11:09:04+0300 2019-12-10T11:21:07+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sniadanak_pravaabaroncy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, у чэшскім пасольстве адбыўся працоўны сняданак, на якім прысутнічалі дыпламаты высокага рангу і беларускія праваабаронцы.

Cімвалічная сустрэча была ініцыяваная паслом Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі спадаром Томашам Перніцкім. На сняданку прысутнічалі таксама пасол Еўрапейскага Саюза спадар Дзірк Шубель і пасол Швецыі спадарыня Крысціна Юханэсан.

Ад Праваабарончага цэнтра "Вясна" на сустрэчы прысутнічалі старшыня Алесь Бяляцкі і каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда.

Беларускія праваабаронцы падвялі вынікі мінулага году, выказалі свае меркаванні па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, пазначылі асноўныя праблемы з правамі чалавека і прапанавалі свае шляхі іх вырашэння.

З боку паслоў, прысутных на працоўным сняданку, яны атрымалі выразны сігнал салідарнасці і падтрымкі для ўсяго беларускага грамадства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства