viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2019 2019-12-10T11:26:12+0300 2019-12-17T12:56:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.

Хроніка: Толькі за два дні судоў (5 і 6 снежня) актывісты атрымалі штрафы агульным памерам у 15555 рублёў. 7 і 8 снежня прайшлі акцыі супраць паглыбленай інтэграцыі з Расеяй. Сакаардынатарка маніторынгу мірных сходаў Наталля Сацункевіч пракаментуе, як разгортваліся падзеі.

Падзея: 10 снежня адзначаеца Дзень правоў чалавека.  Менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла Ўсеагульную Дэкларацыю правоў чалавека. Чаму гэта падзея была важнай тады і чаму застаецца актуальнай і сёння, распавядзе праваабаронца Андрэй Палуда.

Каментар: “Вечар без гвалту” і падпісанне паштовак, лекцыя-дыскусія “Гендэрны гвалт – гэта толькі пра жанчын?”, спектакль “Родныя людзі” — усе гэтыя мерапрыемствы прайшлі падчас “16 дзён актывізму супраць гендарнага гвалту”, якія заканчваюцца 10 снежня. Свае каментары дадуць актывісткі Аляксандра Савініч і Марыша Корж (“Маршыруй, дзетка”), а таксама Дар’я Чурко і Анна Філістовіч (Цэнтр па прасоўванню правоў жанчын “Яе правы”).

Каментар эксперта: 3 снежня адзначаўся Міжнародны дзень людзей з інваліднасцю. Ці ёсць адрозненні ў успрыманні гэтага дня паміж дзяржавай і недзяржаўнымі грамадскімі арганізацыямі, якія займаюцца праблемай інваліднасці? Адкажа Сяргей Драздоўскі, дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні BY CRY.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2019/06/2019-12-10_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства