viasna on patreon

У Мінску з'явіліся дзясяткі аранжавых туфляў. Што гэта значыць? Фота

2019 2019-12-10T14:21:07+0300 2019-12-10T14:29:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/art_intervencyja0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 снежня — Дзень правоў чалавека. У гэты дзень на плошчы Якуба Коласа ініцыятыва «Маршыруй, дзетка» зладзіла «арт-інтэрвенцыю» супраць хатняга гвалту над жанчынамі, паведамляе Радыё Свабода.

На плошчы Якуба Коласа актывісткі расставілі 36 пар абутку, які яны сабралі за дзень праз суполку ў Facebook. Акцыя прысвечаная глабальнай кампаніі "16 дням актыўных дзеянняў супраць гендэрнага гвалту".

 Сёлета лозунг кампаніі — «Расфарбуй свет у аранжавы колер. Пакаленне роўнасці выступае супраць згвалтаванняў». Таму валанцёркі пафарбавалі абутак у аранжавы.

Туфлі сімвалізуюць ахвяраў, пацярпелых ад хатняга гвалту. Ад пачатку 2019 года ў выніку хатняга гвалту ў Беларусі загінулі 55 чалавек.

«У нас дагэтуль няма закону аб хатнiм гвалце. А гэтыя жанчыны i дзецi апынулiся ў такіх сытуацыях. Мы выбралі абутак для арт-інсталяцыі, бо ён красамоўна гаворыць пра людзей, якіх больш няма», — кажа адна з каардынтарак ініцыятывы Марына Корж.

Такія акцыі ўжо праходзілі ў Стамбуле, Рыме, Ерэване.

Раней улады забаранілі пікеты супраць хатняга гвалту ў Менску. Пікеты планавалі правесці 9 і 10 снежня ў Кіеўскім сквэры ў межах кампаніі «16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендэрнага гвалту».

З 25 лістапада па 10 снежня па ўсім свеце праходзяць акцыі, якія заклікаюць змагацца з праблемай хатняга гвалту ў дачыненні жанчын і дзяўчатак.

Пікет забаранілі, а сквер не добраўпарадкоўваецца

9 снежня каардынатаркі ініцыятывы “Маршыруй дзетка” вырашылі праверыць, ці сапраўды ў скверы працуе тэхніка. Яны прыйшлі крыху раней запланаванага для пікета часу і вось што там пабачылі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства