viasna on patreon

Аляксандр Зянкоў: “Мяне трошкі затрымалі” Дапоўнена

2019 2019-12-10T15:15:20+0300 2019-12-10T16:24:56+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ziankou-2019.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст Аляксандр Зянкоў. Фота з сацыяльных сетак

Журналіст Аляксандр Зянкоў. Фота з сацыяльных сетак

У Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня ў Менску на плошчы Якуба Коласа супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы журналіст Аляксандр Зянкоў. У сацыяльных сетках паведамляецца, што яго адвезлі для разбіральніцтва ў Савецкі РАУС Мінска.

“Мяне трошкі затрымалі”, - паспеў напісаць Зянкоў на сваёй старонцы ў фэйсбуку і змясціў сваё самотнае фота.

У гэты дзень на плошчы Якуба Коласа ініцыятыва «Маршыруй, дзетка» зладзіла «арт-інтэрвенцыю» супраць хатняга гвалту над жанчынамі.

У 16.20 старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец паведаміў, што журналіст Зянкоў ужо на волі. Будзе рыхтавацца скарга на яго затрыманне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства