viasna on patreon

Фестываль WATCH DOCS Belarus назваў пераможцаў. Фотарэпартаж Фота

2019 2019-12-14T08:49:43+0300 2019-12-14T12:04:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/watch-docs-2019-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 5 па 13 снежня ў Мінску праходзіў пяты па ліку Фестываль дакументальнага кіно WATCH DOCS Belarus аб правах чалавека. Галоўная тэма тэма пятага фестываля – “Межы (не)свабоды”.

У фінальны дзень на культурніцкай пляцоўцы ОК16 быў паказаны дакументальны фільм “Гігант” пра кітайскіх рабочых, якія працуюць у цяжкіх умовах.

Гэты фільм, па словах праваабаронцы Андрэя Палуды, “паказвае рэчаіснасць і рэальнасць прамысловага Кітая; адваротны бок дабрабыту іншых краін свету”.

Затым адбыўся падлік галасоў за  5 беларускіх дакументальных фільмаў, уключаных у конкурсную праграму.

Кожны глядач падчас прагляду фільмаў на фестывалі атрымліваў бюлетэнь, у якім было ад аднай да пяці зорак (так можна было аддаць колькасць зорак і такім чынам ацаніць фільм).

Усе жадаючыя маглі далучыцца да падліку. Прадэманстраваліся скрыні з бюлетэнямі, а потым у асобны пакой сышлі усе жадаючыя назіральнікі і прадстаўнікі СМІ. Можна было спакойна падыходзіць да стала і назіраць за падллікам галасоў, чаго так не хапае пад час выбараў дэпутатаў у парламент, альбо ў мясцовыя саветы.

 “Хтосьці можа павучыцца, як трэба падлічваць”,– адзначыла Святлана Жукава, старшыня падліковай камісіі.

Затым адбылося урачыстае ўручэнне прэмій усім беларускім рэжысёрам, чые фільмы былі прадстаўлены на фэстывалі. Месцы такія:

Пераможца — Галіна Адамовіч, “Добрых дзяўчынак не б’юць” (фільм пра гвалт у дачыненні да жанчын);

Затым названыя: Андрэй Куціла, “Стрыптыз і вайна”;

Аляксандр Свішчанкоў, “Мая Германія”;

Любоў Зямцова, “Месца любові”;

Ігар Чышчэня, “Подых балот”.

“Чалавечая годнасць — гэта панятак, з якога пачынаецца размова аб правах чалавека”, — азначыў Андрэй Палуда.

Конрад Віркоўскі, які прадстаўляе фестываль WATCH DOCS у Польшы, які праводзіцца нашмат даўней,  чым у Беларусі (18 гадоў), падзяліўся сваімі ўражаннямі:

“Дзякуй, што робіце такі фестываль. Я не першы раз тут і бачу, як фестываль развіваецца ўжо не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах”.

Фестываль завяршыўся, каб праз год ізноў запрасіць на свае прагляды аматараў добрага дакументальнага кіно.

watch-docs-2019-9.jpg
Таццяна Яворская, арганізатарка фестывалю Watch Docs Belarus.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства