viasna on patreon

"На Піцер!" Нядзельная акцыя супраць інтэграцыі з Расіяй ў Гародні Фота Дапоўнена

2019 2019-12-15T14:55:20+0300 2019-12-15T15:55:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/garodnia-2019-12-15-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскія актывісты Гародні сабраліся 15 снежня на акцыю супраць намераў уладаў Беларусі аб «паглыбленні інтэграцыі» з Расіяй.

Нагадаем, гарадзенскі актывіст Мікалай Салянік запрасіў грамадзян 15 снежня ўзяць удзел у акцыі „Ланцуг салідарнасці” ўздоўж ходнікаў Старога моста праз Нёман і на адыходзячых ад яго вуліцах. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

На думку Саляніка, людзі маглі б, сустрэўшы там аднадумцаў, абмеркаваць пагрозы незалежнасці Беларусі.

Грамадскі актывіст, прадстаўнік БХД Сяргей Верамеенка лічыць, што галоўная мэта акцыі – паказаць, што гарадзенцы падтрымліваюць незалежнасць сваёй краіны:

Акцыя ў Гародні адбываецца за некалькі дзён да так званай «паглыбленай інтэграцыі», якая адкладзена на 20 снежня і можа прывесці да страты незалежнасці Беларусі.

Актывісты зладзілі адмысловы плыт з рэзалюцыяй, які  плануюць спусціць па Нёмане, каб да 20-га снежня ён даплыў да Санкт-Пецярбургу.

Актывісты ствараюць жывы ланцуг на старым мосце праз Нёман.

Аўтамабілі, якія праяжджаюць па мосце сігналяць мітынгоўцам.

З’явіліся супрацоўнікі міліцыі, папярэджваюць пра адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, здымаюць прысутных на відэакамеры.

Мітынгоўцы патрабуюць размаўляць з імі па-беларуску.

Гарадзенцы скандуюць "Незалежнасць" і "Свабода!". Людзей на мосце паболела. Утварыўся сапраўдны жывы ланцуг гарадзенцаў.

У 15.25 мітынгоўцы дружна пачалі спускацца да Нёмана, каб адправіць плыт па рацэ ў бок Расіі.

На беразе Нёмна актывісты зачыталі рэзалюцыю, якая на іх думку, па рацэ даплыве да Расіі.

Як паведамляе праваабаронца “Вясны” Віктар Сазонаў, на акцыю ў Гародні сабралася больш за 80 чалавек чалавек.

Людзі пачынаюць разыходзіцца. Пакуль абыйшлося без затрыманняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства