viasna on patreon

Журналіста БелаПАН вырашылі ўсё ж пусціць на пасяджэнне Савета Рэспублікі

2019 2019-12-18T13:56:20+0300 2019-12-18T13:56:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/belapan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, раніцай 18 снежня стала вядома, што журналістам вядучага недзяржаўнага інфармагенцтва БелаПАН адмовілі ў праве прысутнічаць на заўтрашнім пасяджэнні Савета Рэспублікі. Пры гэтым агенцтва мае афіцыйную акрэдытацыю пры дзяржоргане.

За тлумачэннямі ГА "БАЖ" звярнулася да прэс-сакратара Савета Рэспублікі Вольгі Казловіч.

Яна паведаміла, што раней журналісты БелаПАН наведвалі мерапрыемствы Савета Рэспублікі, але на заўтрашняе пасяджэнне дзяржоргана прынята рашэнне запрашаць СМІ ў "вузкім фармаце".

Далей Казловіч папрасіла звяртацца за тлумачэннямі ў пісьмовым выглядзе, што і было зроблена.

Праз некалькі гадзін пасля агалоскі праблемы прадстаўнік Савета Рэспублікі паведаміла, што журналіст агенцтва ўсё ж будзе дапушчаны на пасяджэнне дзяржоргана.

На думку БАЖ, выбарачны падыход да допуску медыя на мерапрыемствы груба парушае прынцып роўнасці СМІ, гарантаваны Законам "Аб сродках масавай інфармацыі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства