viasna on patreon

Суд не знайшоў у матэрыялах «Вечернего Могилёва» прыкметы экстрэмізму

2019 2019-12-19T10:32:39+0300 2019-12-19T10:32:40+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bushkevich-vm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судовы працэс, які доўжыўся з ліпеня 2019 года, завяршыўся перамогай газеты, паведамляе mspring.online. Адпаведнае рашэнне вынес суддзя суда Ленінскага раёна г. Магілёва Аляксандр Бушкевіч.

bushkevich-vm.jpg
Суддзя Аляксандр Бушкевіч

У красавіку 2019 гады пасля скаргаў ЛГБТ-актывіста Валянціна Цішко Міністэрства інфармацыі заявіла пра выяўленне прыкмет экстрэмізму ў двух матэрыялах газеты «Вячэрні Магілёў».

Экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ў ёй прыкмет праявы экстрэмізму пры Мінінфарме ўгледзела экстрэмісцкія выказванні ў двух матэрыялах – «У ва што выліваецца нецярпімасць да вычварэнцаў?» і «Лірычных пачуццяў нацягнутыя струны».

Абодва матэрыялы былі апублікаваныя каля двух гадоў таму. У першым аўтар ухваляе збіццё гея ў Мінску ў 2016 годзе. У другім распавядаецца аб збіцці гея ў Слаўгарадзе. Тэксты былі падпісаныя аднолькава – імем «Аляксандр С.».

Ленінскі РАУС пачаў справу аб адміністрацыйным правапарушэнні. У чэрвені яе перадалі ў суд Ленінскага раёна. Судовы працэс стартаваў 8 ліпеня.

Пад час паседжанняў прадстаўнік газеты Станіслаў Леўчанка неаднаразова заяўляў, што ніякіх прыкмет экстрэмізму ў матэрыялах «Вечернего Магілёва» няма. Ён рэгулярна апеляваў да розных рэлігійных тэкстаў і прыводзіў у якасці аргументу той факт, што супраць ЛГБТ у свой час выказваліся прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

У жніўні, пакуль ішоў працэс у Магілёве, газета паспрабавала абскардзіць рашэнне экспертнай камісіі Міністэрства інфармацыі ў эканамічным судзе Мінску, але пацярпела там паразу.

Пасля гэтага юрыст выдання Станіслаў Леўчанка запытаў новую экспертызу ўжо ў судзе Ленінскага раёна – на гэты раз у Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз.

18 верасня суддзя Аляксандр Бушкевіч задаволіў хадайніцтва прадстаўніка газеты. Даследаванне матэрыялаў «Вячэрняга Магілёва» доўжылася амаль тры месяцы і ў выніку абярнулася поспехам для газеты.

Эксперты Упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці прызналі, што «у матэрыялах, размешчаных на Інтэрнэт-рэсурсе vecherniy-mogilev.by “Судны дзень. Лірычных пачуццяў нацягнутыя струны” і “У ва што выліваецца нецярпімасць да вычварэнцаў?” выказванняў пабуджальнага характару, якія заклікаюць да гвалтоўных дзеянняў (дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды) гетэрасексуалаў ў адносінах да чалавека альбо групы асоб, аб’яднанай па прыкмеце прыналежнасці да гомасэксуалаў ці падтрымліваючых падобныя дзеянні, не маецца ».

18 снежня працэс у судзе Ленінскага раёна прадоўжыўся. Суддзя Бушкевіч выслухаў экспертаў і правёў спрэчкі паміж бакамі.

У выніку суд прыняў пад увагу вынікі апошняй экспертызы і адмовіўся задаволіць патрабаванні міліцыі і прыцягнуць «Вячэрні Магілёў» да адказнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства