viasna on patreon

Больш за 1500 удзельнікаў. Новая акцыя пратэсту супраць інтэграцыі прайшла ў Мінску Фота Дапоўнена

2019 2019-12-20T17:49:06+0300 2019-12-21T13:14:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/20snieznia2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 20 снежня, у Мінску праходзіць новая акцыя за незалежнасць Беларусі і супраць інтэграцыі з Расіяй. Яна пачалася ў 18.00 на Кастрычніцкай плошчы. Пасля мітынгу калонна рушыла па горадзе. Скончыцца акцыя мусіць "жывым ланцугом" уздоўж праспекту Незалежнасці.

За поўгадзіны да пачатку акцыі назіральнікі "Вясны" налічылі вакол Кастрычніцкай плошчы каля 40 супрацоўнікаў у цывільным. Людзі пачынаюць збірацца на плошчы.

20snizhia1.jpg
Акцыя супраць інтэграцыі з Расіяй 20 снежня

Чалавек у касцюме Дзеда Мароза паграджаў выклікаць АМАП, аднак у выніку сышоў.

Акцыя супраць інтэграцыі з Расіяй 20 снежня

У 18.40 калона выдвінулася па праспекце на плошчу Незалежнасці, дзе пройдзе мітынг.

Назіральнікі налічылі каля 1150 удзельнікаў акцыі. Каля будынку КДБ людзі спыніліся на некалькі хвілін на мітынг, затым рушылі далей.

У 19.10 калона падышла да плошчы Незалежнасці. Па новых дадзеных назіральнікаў #ControlBY у акцыі прымае ўдзел каля 1600 удзельнікаў.

Праходзіць мітынг на плошчы Незалежнасці. Зачыталі малітву і зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.  Выступілі Мікола Статкевіч, Рыгор Кастусёў, Алесь Чахольскі, Вольга Кавалькова. Затым спелі разам "Мы выйдзем шчыльнымі радамі".

У 20.00 калона рушыла далей па горадзе. 

20.45. Людзі прайшлі па Нямізе і Зыбіцкай, а затым вярнуліся на Кастрычніцкую плошчу. Там удзельнікі акцыі пачалі выбудоўвацца ў "жывы ланцуг". 

У 21.10 Павел Севярынец абвясціў пра завяршэнне акцыі. Ён заклікаў прыйсці заўтра ізноў на Кастрычніцкую плошчу ў 14.00.


За два дні да акцыі ў Мінску быў затрыманы яе арганізатар - палітык Павел Севярынец. У дзень затрымання, 18 снежня, яго асудзілі на 15 сутак арышту, але адпусцілі дамоў, папярэдне правёўшы прафілактычную гутарку аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства аб масавых мерапрыемстваў 20 снежня. У той жа дзень затрымалі і асудзілі на 15 сутак лідара "Маладога фронту" Дзяніса Урбановіча, актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" Яўгена Афнагеля і Максіма Вінярскага. Зараз яны знаходзяцца ў ЦІП на вул. Акрэсціна.

У сам дзень акцыі ў Гародні затрымалі апазіцыянераў Вадзіма Саранчукова, Сяргея Верамеенку і Ежы Грыгенчу. Вядома, што яны збіраліся ехаць у Мінск, каб паўдзельнічаць у акцыі. 

Затрыманні перад новай акцыяй супраць інтэграцыі з Расіяй

Міліцыя затрымала намесніка старшыні Партыі БНФ у Горадні Вадзіма Саранчукова і актывіста Сяргея Верамеенку. Каля дамоў некаторых актывістаў дзяжураць міліцыянты.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства