viasna on patreon

Пінск далучыўся да акцый пратэсту супраць "паглыблення інтэграцыі" з Расіяй

2019 2019-12-21T10:23:20+0300 2019-12-21T10:23:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pinsk_protest06.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя пратэсту ў Пінску 20 снежня 2019 года. Фота: media-polesye.by

Акцыя пратэсту ў Пінску 20 снежня 2019 года. Фота: media-polesye.by

Група неабыякавых пінчукоў сабралася 20 снежня ў 18.00 каля помніка «Палешуку» на вуліцы Леніна, каб выказаць сваё стаўленне да захадаў Беларусі і Расіі па “паглыбленні інтэграцыі”.

На мерапрыемства, як паведамляе media-polesye.by, прыйшло з дзесятак чалавек, якія разгарнулі 2 плакаты. У гэты ж час у пяці метрах ад пратэстуючых мясцовыя ўлады арганізавалі канцэрт - калектывы Гарадскога дома культуры выконвалі народныя песні.

Пратэстоўцы былі непрыкметныя ў цемры, але гучная музыка канцэрта прыцягвала пешаходаў, якія заадно падыходзілі да месца правядзення акцыі і фатаграфаваліся на фоне яе ўдзельнікаў. Да ўдзельнікаў пратэсту падышлі два супрацоўнікі міліцыі і папрасілі разысціся, але іх не паслухалі.

Акцыя пратэсту ў Пінску 20 снежня 2019 года. Фота: media-polesye.by

Удзельніца акцыі пратэсту Таццяна Кебікава напісала пазней у сваім фэйcбуку, што яна шчаслівая, пераадолеўшы свой страх.

“Было нас мала чалавек 11, але я шчаслівая пераадолеўшы свой страх. Бо адна справа прыйсці ў сталіцы, дзе чакаецца натоўп. І доўгая справа трымцець, што можна будзеш адзін. Дзякуй усім хто прыйшоў!!!
Выйшла, бо не магу нават уявіць, што давядзецца жыць у Расеі, быць расейкай, страціць сваю мову, страціць сваю краіну, страціць надзею на перамены. Бо ў Расеі непраглядная цемра. Калі мы яшчэ маем шанец, маем спадзеў, што пераадолеем банду ва ўладзе, то Расейску банду не здужаем. Для мяне ж страта незалежнасці – гэта як быццам са сваёй хаты, перасяліцца ў дом-інтэрнат, нібыта застаешся чалавекам, цябе кормяць і адзяваюць, і можа быць нават не кепска, але самастойна прымаць рашэнні ты ўжо не можаш, робішся непаўнавартасным, не гаспадаром сабе…”

Нагадаем, напярэдадні акцыі ў Пінску сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Паўла Ляхновіча затрымалі міліцыянты, каб правесці з ім прафілактычную гутарку аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства аб масавых мерапрыемтсвах.

А 15 снежня каля сотні чалавек сабраліся ў Гародні на акцыю супраць намераў уладаў Беларусі аб «паглыбленні інтэграцыі» з Расіяй.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства