viasna on patreon

Асудзілі хлопца, які пабіў чалавека, бо той назваўся геем

2019 2019-12-24T15:21:04+0300 2019-12-24T16:04:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ivan_guliaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе Радыё Свабода, у Ленінскім раённым судзе 24 снежня прайшоў працэс у справе аб зьбіцьці кампаніі геяў. Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 25 жніўня каля Кастрычніцкай вуліцы, дзе часта адпачываюць ЛГБТ-кампаніі.

Абвінавачаны — 19-гадовы Іван Гуляй. Яму інкрымінавалі 2-ю частку 339-га артыкулу Крымінальнага кодэксу (злоснае хуліганства). 

ivan_guliaj.jpg
Падсудны, 19-гадовы Іван Гуляй, у Ленінскім раённым судзе 24 снежня. Фота: Радыё Свабода.

Дзяржаўны абвінаваўца прасіў суд пакараць Івана Гуляя абмежаваннем воли без накіравання ў папраўчую ўстанову, а таксама прызнаць абцяжарваючым фактам тое, што злачынства зроблена ад нянавісці да ЛГБТ-супольнасці.

Суд прыгаварыў Івана Гуляй да 1,5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову («хатняя хімія»). Таксама задаволены грамадзянскі пазоў Мікалая Купрыча да Івана Гуляй — 5400 беларускіх рублёў кампэнсацыі. Сярод пацярпелых, акрамя Купрыча (ён трапіў у шпіталь з чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам носа), таксама — Арцём С., Андрэй Г. і Яна Я.

kuprych_paslia_zbiccia.jpg
Мікалай Купрыч пасля збіцця. Фота: Радыё Свабода.

Іван Гуляй сказаў, што абскарджваць прысуд ня будзе. Пацярпелыя таксама заявілі, што абскарджваць пастанову суду ня будуць.

Яшчэ напярэдадні прысуду праваабаронца з «Вясны» Валянцін Стэфановіч звярнуў увагу на тое, што хулігану адпачатку інкрымінавалі толькі звычайнае хуліганства, без абцяжлівага матыву — нянавісці да пэўнай сацыяльнай групы.

Валянцін Стэфановіч."Тое ж назіралася і ў справе Міхаіла Пішчэўскага, які памёр пасля таго, як яго ўдарылі менавіта за тое, што ён быў гей. Тады следзтва, а потым суд, які двойчы разьбіраў справу, упарта не хацелі і ня ўбачылі гэтага матыву», — сказаў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

У траўні 2014 году, выйшаўшы з гей-вечарыны, быў жорстка збіты і трапіў у кому мянчук Міхаіл Пішчэўскі. Ён перанёс апэрацыю выдалення часткі мозгу і памёр у шпіталі больш як праз год пасля здарэння. За збіццё Міхаіла Пішчэўскага, якое прывяло да смерці пацярпелага, мянчук Дзмітры Лукашэвіч атрымаў 3 гады зняволення і ў 2017 годзе выйшаў на волю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства