viasna on patreon

Не "заганяла", а запрашала прыйсці на выбарчы ўчастак

2019 2019-12-24T15:35:33+0300 2019-12-24T15:36:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bntu-zagon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч звярнуўся з заявай у пракуратуру Заводскага раёна г.Мінска з нагоды прымусу студэнтаў выкладчыцай БДЭУ, прыкметы якога праглядаюцца ў відэазапісы, размешчаным на сайце "Радыё Свабода" і іншых СМІ.

Аксана Аніскевіч. Скрыншот з відэа.
Аксана Аніскевіч. Скрыншот з відэа.

Пракуратура пераадрасавала зварот праваабаронцы ва ўніверсітэт, каб там самі патлумачылі гэтую сітуацыю.

Прарэктар па выхаваўчай рабоце БДЭУ С. Скрыба растлумачыў, што на відэа не было ніякага "загону", проста "Аксана Аніскевіч, з'яўляючыся куратарам групы, у межах фарміравання прававой культуры студэнтаў, запрашала іх прыйсці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць датэрмінова, паколькі значная частка студэнтаў на выходныя дні з'язджае дадому".

Таксама прарэктар па выхаваўчай рабоце паведаміў, што студэнты БДЭУ з'яўляюцца раўнапраўнымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу і не знаходзяцца ў падпарадкаваннi адміністрацыі БДЭУ.

Аднак, на думку, Валянціна Стэфановіча менавіта пракуратура павінна даць прававую ацэнку дзеянням Аніскевіч. Ён паскардзіўся ў пракуратуру г. Мінска з патрабаваннем разгледзець па сутнасці яго першапачатковую заяву, а пракурора В. Млявага, які гэта не зрабіў, прыцягнуць да адказнасці. Тым не менш, у пракуратуры г. Мінска прыйшлі да высноў, што парушэнняў пры разглядзе пракуратурай Заводскага раёна звароту не дапушчана, падставаў для прыняцця мер рэагавання няма.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства