viasna on patreon

Зачыстка перад 29: затрыманні, суды, штрафы, суткі (абнаўляецца)

2019 2019-12-27T09:52:27+0300 2019-12-27T15:40:43+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kulakou_sud_67.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінску працягваюцца суды над удзельнікамі масавых акцый супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. 27 снежня запланавана больш за дзесятак судоў. Усіх судзяць па артыкулы 23.34 КаАП — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. 

Праваабаронцам вядома пра затрыманні актывістаў:

  • Уладзіміра Цыгановіча (блогер MozgON). Затрымалі супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС г. Мінска.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" маніторыць судовыя працэсы і будзе абнаўляць інфармацыю пра іх вынікі.

Над кім мусяць адбыцца суды 27 снежня?

Суд Першамайскага раёна г. Мінска

Юрась Губарэвіч, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП, 09.30 (каб.25). Суддзя — Святлана Чараповіч.

Вынік — штраф 30 базавых велічынь (765 рублёў). 


Мая Навумава, складзены пратакол па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП, 09.30. Суддзя — Аляксандр Сяргей. 

Вынік — 50 базавых штрафу (1275 рублёў). 


Леанід Кулакоў, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП, 09.30. Таксама судовы працэс прызначаны і на 9:45. Суддзя — Ляйкоўская.

Як ён распавёў праваабаронцам, пасля затрымання супрацоўнікі міліцыі завезлі яго ў Партызанскі РУУС, дзе склалі пратакол за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй 20 снежня. Сёння жа чакаецца суд за ўдзел у акцыях 7 і 8 снежня.

Вынік суда за 7 снежня — арышт на 10 сутак. Меркавана, Леанід Кулакоў, як і Павел Севярынец, правядзе Новы Год у ЦІП на Акрэсціна.

Вынік суда за 8 снежня — 50 базавых штрафу (1275 рублёў).

Акрамя таго, чакаецца суд за акцыю 20-га, пратакол за якую склалі сёння раніцай. Вынік гэтага суда — таксама 50 базавых штрафу (1275 рублёў).

Леаніда Кулакова судзяць адразу за тры акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй

Сярод іншых удзельнікаў акцый пратэсту за незалежнасць судзяць і актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Леаніда Кулакова. Раней было вядома, што два суды за акцыі 7 і 8 снежня яму былі прызначаныя раніцай 27 снежня ў судзе Першамайскага раёна г. Мінска розніцай у 15 хвілін.


Дзяніс Юркевіч, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП, 09.30.

Суддзя — Максім Трусевіч.

Вынік — штраф 25 базавых велічынь (637,5 рублёў). 


Дзяніс Красачка, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП, 10.00 (каб. 22).

Суддзя — Ганна Ігнацьева.

Вынік — штраф 25 базавых велічынь (637,5 рублёў). 


Галіна Лагацкая , складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП, 09.30 (каб. 22).

Суддзя — Ганна Ігнацьева.

Вынік — штраф 30 базавых велічынь (765 рублёў). 


Андрэй Рогаў, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП, 09.30. 

Суддзя — Таццяна Ліннік.

Вынік — штраф 30 базавых велічынь (765 рублёў). 


Суд Партызанскага раёна г. Мінска

Пётр Маркелаў, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП, 09.30.

Суддзя — Неўмяржыцкі Іван. Яго судзяць за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі 7 снежня.

Вынік — штраф 30 базавых велічыняў (765 рублёў).


Вячаслаў Сіўчык, складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП, 09.30 (каб. 4171).

Суддзя —  Наталля Дзядкова. Суд перанеслі на невызначаны тэрмін праз тое, што Сіўчык знаходзіцца за мяжой.


Антось Жылко, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП, 09.30.

Суддзя — Аляксандр Барысёнак. Вынік — штраф 25 базавых велічынь (637,5 рублёў). 


Суд Маскоўскага раёна г. Мінска

Стас Шашок. Затрыманы 26 снежня. Ноч правёў у ІЧУ. Яго вінавацяць ва ўдзеле акцыі 20 снежня (арт. 23.24 КаАП). Суддзя — Таццяна Мотыль.

Вынік — 15 сутак арышту.

Актывіста "Моладзевага блоку" Стаса Шашка асудзілі на 15 сутак

Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 20 снежня. Суддзя Маскоўскага раёна г. Мінска Таццяна Мотыль асудзіла Стаса па арт. 23.34 КаАП на 15 сутак.


Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска

Алесь Чахольскі — складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП. Затрыманы 26 снежня, ноч правёў у ІЧУ.

Вынік — 15 сутак арышту.


Суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска

Сяргей Спарыш, складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП, 9:15. Суддзя — Рудэнка.

Верацінскі Г., складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП, 9:15. Суддзя — Жывіца.

Віталь Трыгубаў, складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП, 9:15. Суддзя — Лаўрыновіч.

Расклад судоў над удзельнікамі акцый за незалежнасць 7 і 8 снежня

У бліжэйшыя дні ў Беларусі пачнуцца суды над удзельнікамі масавых акцый у падтрымку незалежнасці, якія адбыліся 7 і 8 снежня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства