viasna on patreon

Акцыі за незалежнасць Беларусі: афіша судоў на 8-10 студзеня Дапоўнена

2020 2020-01-09T20:13:00+0300 2020-01-09T17:00:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/protest_minsk_integraciya_201219_svaboda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэпрэсіі супраць удзельнікаў і ўдзельніц мірных акцый за незалежнасць Беларусі, якія адбыліся 7, 8, 20 і 21 снежня, працягваюцца. Ужо адбыліся дзясяткі судовых працэсаў, якія скончыліся буйнымі штрафамі і суткамі. Па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) былі пакараныя арыштамі на 5-15 сутак адзінаццаць актывістаў. Каго яшчэ чакаюць суды за снежаньскія антыінтэграцыйныя акцыі? "Вясна" падрыхтавала расклад судоў на 8-10 студзеня. 

protest_minsk_integraciya_201219_svaboda
Акцыя супраць інтэграцыі. Фота: "Радыё Свабода"

Інфармацыя будзе абнаўляцца і дапаўняцца.

8 студзеня

Суд Маскоўскага раёна г. Мінска

  • Алена Талстая: 10:00, ч. 3 арт. 23. 34 КаАП;
  • Віктар Савіч: 10:00, ч. 1 арт. 23.34 КаАП;
  • Вячаслаў Касінераў: 10:00, ч. 1 арт. 23.34 КаАП;
  • Марына Касінерава: 10:00, арт. 23.34 КаАП;
  • актывіст Legalize Belarus Міхась Варанцоў: 11:30 (каб. 135). ч.1 арт. 23.34 КаАП;
  • актывістка "Моладзевага блоку" Алана Гебрэмарыям: 11:30 (каб. 135). ч.1 арт. 23.34 КаАП;

Суд Пінскага раёна і г. Пінска


9 студзеня

Суд Партызанскага раёна г. Мінска

  • палітык Вячаслаў Сіўчык: 9:00 (каб. 4171), ч.3 арт. 23.34 КаАП;
  • палітык Ігар Барысаў: 09:30, ч. 1 арт. 23.34 КаАП.

Суд Ленінскага раёна г. Мінска

  • Працяг суда над Наталляй Ладуцькай: 10:00, ч. 1 арт. 23.34 КаАП, суддзя Юлія Шут;
  • Працяг суда над Барысам Дуброўскім: 10:00 (каб. 33), ч.1 арт. 23.34 КаАП, суддзя Аляксей Кісляк;
  • Працяг суда над Андрэем Кудзікам: 10.00, ч. 1 арт. 23.34 КаАП, суддзя Т. Шоцік.
  • Працяг суда над Барысам Анікеевым: 12:00 (каб. 3134), ч.1 арт. 23.34 КаАП;
  • Працяг суда над Віктарам Кавальковым (айцом Вікенціем): 14:15, арт. 23.34 КаАП, суддзя Аляксей Кісляк;
  • Працяг суда над актывісткай Ганнай Шапуцькай.

Суд Фрунзенскага раёна г. Мінска

  • Анатоль Лябедзька: 10:00 (каб. 140), ч.1 арт. 23.34 КаАП;
  • Андрэй Шыпулін: 10:00,ч. 1 арт. 23.34 КаАП.
  • блогер Мікалай Маслоўскі: 10:00 (каб. 138), ч.1 арт. 23.34 КаАП;
  • журналіст і актывіст Мікалай Дзядок: 10:00, ч. 3 арт. 23.34 КаАП.

Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска

  • Працяг суда над Максімам Урбановічам: 9:15, арт. 23.34 КаАП, суддзя Валеры Есьман. Актывіст да 11 студзеня адбывае пакаранне (15 сутак арышту) за акцыю пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй 7 снежня;
  • Працяг суда над Максімам Урбановічам: 9:30, арт. 23.34 КаАП, суддзя Таццяна Акавітая;
  • Працяг суда над Андрэем Хранковым: 9:15, ч. 3 арт. 23.34 КаАП, суддзя Таццяна Акавітая;
  • Працяг суда над Андрэем Хранковым: 9.45, арт. 23.34 КаАП,суддзя Валеры Есьман;
  • Працяг суда над Аленай Янушкоўскай: 9:15, арт. 23.34 КаАП, суддзя Юлія Густыр;
  • Працяг суда над Аленай Янушкоўскай: 9:30, арт. 23.34 КаАП, суддзя Валеры Есьман;
  • Працяг суданад Андрэем Шарэндай: 9:50, ч. 3 арт. 23.34 КаАП, суддзя Юлія Густыр;
  • Працяг суда над А. Сюдаком: 9:30, арт. 23.34 КаАП, суддзя Юлія Густыр;
  • Лявон Баршчэўскі: 10.00,  ч. 1 арт. 23.34 КаАП, суддзя Таццяна Акавітая;
  • Яўген Батура: 10:00 (каб. 405), ч. 3 арт. 23.34 КаАП; 
  • Алена Талстая: 10:30 (каб. 202), ч. 3 арт. 23.34 КаАП;
  • Павел Севярынец: 11:30, ч. 3 арт. 23.34 КаАП;
  • Працяг суда над мовазнаўцам Пятром Садоўскім: 12:00, ч. 1 арт. 23.34 КаАП, суддзя Юлія Густыр (каб. 309);
  • Працяг суда над мовазнаўцам Пятром Садоўскім: 12:15, ч. 1 арт. 23.34 КаАП, суддзя Іван Касцян;
  • Працяг суда над Мікалаем Казловым: першая палова дня (час удакладняецца), суддзя Іван Касцян;
  • Працяг суда над Юрыем Татурам: першая палова дня (час удакладняецца), суддзя Іван Касцян;

Суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска

  • Віталь Трыгубаў: 9:15, ч. 3 арт. 23.34 КаАП, суддзя Е. Жывіца;
  • Віталь Трыгубаў: 10:00, ч. 3 арт. 23.34 КаАП, суддзя О. Няборская;
  • Ян Грыб: 10:00, ч. 1 арт. 23.34 КаАП.

Суд Пінскага раёна і г. Пінска

Суд Першамайскага раёна г. Віцебска

  • актывістка Таццяна Севярынец: 9:10, ч.1 арт. 23.34 КаАП.

"Навагоднія суткі". Падтрымай паштоўкай тых, хто выходзіў за незалежнасць

Некаторыя сустрэнуць Новы год «на сутках», некаторыя будуць вымушаныя выплаціць буйныя штрафы. Прапаноўваем падтрымаць іх паштоўкамі і лістамі.


10 студзеня

Суд Савецкага раёна г. Мінска

  • Вольга Быкоўская: 12:00, ч.1 арт. 23.34 КаАП;

Суд Першамайскага раёна г. Мінска

  • Намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Белянькі: 9:30 (каб. 25), ч.1 арт. 23.34 КаАП;
  • Старшыня Руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч: 9:30, ч. 1 арт. 23.34 КаАП;
  • Актывістка Мая Навумава: 09:30, ч. 3 арт. 23.34 КаАП;
  • Актывістка Мая Навумава: 10:00, ч. 3 арт. 23.34 КаАП;
  • Актывістка Ніна Багінская: 10:15 (каб. 22), ч.3 арт. 23.34 КаАП;
  • Журналістка "Новага Часу" Дзіяна Серадзюк: 10:30, ч.3 арт. 23.34 КаАП;
  • Святлана Каваленка: 14:30, ч.3 арт. 23.34 КаАП.

Суд Партызанскага раёна г. Мінска

  • Ігар Лялькоў: 9:30, ч. 1 арт. 23.34 КаАП, каб. 4171;
  • Святлана Каваленка: 10:00, ч.3 арт. 23.34 КаАП.

Суд Ленінскага раёна г. Мінска

  • Працяг суда над паэтам і палітыкам Уладзімірам Некляевым: 10:00, арт. 23.34 КаАП, суддзя Марына Запаснік;
  • Зміцер Казлоў (блогер "Шэры кот"): 09:00, арт. 23.34 КаАП; суддзя Т. Шоцік;
  • актывіст "Моладзевага блоку" Даніла Лаўрэцкі: 10:00, ч. 1 арт. 23.34 КаАП;
  • Уладзімір Арлоў: 12.00, арт. 23.34 КаАП;
  • Блогер Эдуард Пальчыс: 14:15 (каб. 3134), ч. 1 арт. 23.34 КаАП.

Суд Заводскага раёна г. Мінска

  • Артур Смалякоў: 11:30,  ч.1 арт. 23.34 КаАП.
  • Антось Жылко: 14:30,  ч.1 арт. 23.34 КаАП. 

Суд Лідскага раёна і г. Ліда

  • Ілля Шаблінскі: 14:00, ч.1 арт. 23.34 КаАП, суддзя Вячаслаў Мацук.

Суд Дубровенскага раёна

  • Наталля Стрэльчанка: 11:30, ч. 1 арт. 23.34 КаАП.

Інфармацыя будзе абнаўляцца і дапаўняцца.


Праваабаронцам "Вясны" вядома, што пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле арт. 23.34 КаАП складзены таксама на актывістаў Алеся Круткіна, Вячаслава Сіўчыка, Барыса Анікеева, Ігара Барысава і актывістак Наталлю Саматыю, Вольгу Кавалькову, Наталлю Стрэльчанка і іншых. Даты судоў пакуль ім не прызначаныя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства