"Вясноўцы" ў намінацыях прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”
Асамблея НДА 9 студзеня 2020 года абвесціць лаўрэатаў і лаўрэатак традыцыйнай прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”. Сярод намінацый і намінантаў прадстаўлены таксама “вясноўцы” і ініцыятывы Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Так, салігорская праваабаронца “Вясны” Алена Маслюкова прадстаўлена ў намінацыі “Лідэр году/лідэрка году”.
“Тры апазіцыянеры, два чыноўнікі”: Алена Маслюкова і светлагорскі “Бумажнік”
У намінацыі “Новая ініцыятыва” прадстаўлена адукацыйна-асветніцкая пляцоўка “Тэрыторыя правоў”.
Вы знали, что в Минске есть площадка, в которой можно бесплатно провести ивент? Вот как она работает
У намінацыі “Заўважная мэдыяактыўнасць 2019 году” прадстаўлены сайт “Магілёўскай Вясны” mspring.online.
Магілёўскія Watch dogs: за што ім можа сказаць “дзякуй” Лукашэнка
Сярод намінантаў “Талакі году” кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Узнагарода ўручаецца за найбольш паспяховае далучэнне да грамадскай актыўнасці людзей праз краўдфандынг, супольныя акцыі, валанцёрства.
Праваабаронцы за свабодныя выбары
За прыз у намінацыі “Рэгіянальная падзея” пазмагаецца “Кампанія супраць заводу бялёнай цэлюлозы ў Светлагорску”.
У шорт-лісце самых яскравых акцый і грамадскіх кампаній у намінацыі “Крэатыў году” знаходзяцца "Казка пра Дэкларацыю правоў чалавека".
Казка пра Дэкларацыю правоў чалавека
Таксама на "Крэатыў году" намінаваная першая беларуская “манстрацыя”, якую ладзіла Валанцёрская служба "Вясны".
Абсурдныя плакаты, але выразныя мэты. У Мінску прайшоў пікет-манстрацыя
Глядзі, як праходзіла Прэмія ў тым годзе.
У Мінску назвалі лаўрэатаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці 2018”
Прэмія “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці” была заснаваная Асамблеяй НДА ў 2009 годзе, каб адзначаць найбольш паспяховыя ды крэатыўныя ідэі ў грамадскім сектары, а таксама лідэраў ды актывістаў і прыцягваць да іх увагу беларусаў.