viasna on patreon

Барыса Хамайду аштрафавалі на 810 рублёў за пікет у дзень перапахавання Каліноўскага

2020 2020-01-09T16:12:58+0300 2020-01-09T16:12:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/hamaida_67.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Чыгуначным судзе Віцебску 9 студзеня суддзя Юры Урбан палічыў даказаным факт адміністрацыйнага правапарушэння, у якім абвінавачвалі Барыса Хамайду. Выйшаўшы на адзіночны пікет, па меркаванню суда грамадскі актывіст парушыў парадак арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Штраф – 30 базавых велічыняў (810 рублёў). Пра гэта паведамляе "Віцебская Вясна".

Барыс Хамайда

Паводле агучанага суддзём пратаколу, 22 лістапада 2019 году Барыс Хамайда, не маючы дазволу мясцовага выканаўчага органа, выйшаў на адзіночны пікет ля «сіняга дому». У руках трымаў бел-чырвона-белы сцяг, на грудзях – плакат. Вінаватасць Хамайды даказвалася выключна на падставе матэрыялаў, узятых з інтэрнэту. У той дзень ніхто з праваахоўнікаў да яго не падыходзіў, не рабіў заўваг і не затрымліваў.

На судзе Барыс Хамайда выказаў недавер суддзі, нагадаўшы пра «нелегітымнасць суддзяў, прызначаных на свае пасады пасля антыканстытуцыйнага перавароту 1996 году». Суддзя не палічыў, аднак, гэта падставай для свайго адводу.

«Гэта быў покліч душы

Хамайда пацвердзіў сваё знаходжаньне ў цэнтры гораду 22 лістапада, але не пагадзіўся з тым, што парушыў тым самым закон. Патлумачыў, што плакат і сцяг былі неабходныя для таго, каб данесці да людзей мэту свайго ўчынку.

«Гэта быў дзень пахавання нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў, у які я проста не мог не выйсці. Гэта быў покліч душы. Паехаць у Вільню я не меў ані грошай, ані часу, таму і стаў тут», – патлумачыў Хамайда.

Актывіста абурыў той факт, што акрамя доказаў, выцягнутых з журналісцкіх рэпартажаў, у міліцыянтаў не было іншых сведчанняў ягонага правапарушэння. Не было ані сведкаў, ані ўзятага з камераў назірання відэа.

«Але няма нічога…»

«Я наўмысна не ўказваў час свайго знаходжання. Гэта павінны былі высветліць міліцыянты. Гэта іх абавязак – даказаць, у колькі я стаў, колькі стаяў, калі скончыў. Але няма нічога. І вы возьмеце на сябе адказнасць разгледзець справу па-сутнасці?» – апэляваў да суддзі Хамайда.

На падставе ч.1 арт. 23.34 КаАП суддзя Юры Урбан аштрафаваў Барыса Хамайду на 30 базавых велічыняў (810 беларускіх рублёў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства