viasna on patreon

Блогер «Шэры Кот» не выйшаў на волю пасля арышту. Яму прысудзілі яшчэ 15 сутак

2020 2020-01-10T09:00:11+0300 2020-01-10T10:49:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kazlou_shery_kot.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзьмітрый Казлоў у абласной камісіі

Дзьмітрый Казлоў у абласной камісіі

Блогер Дзмітрый Казлоў, вядомы як «Шэры Кот», адбыў ужо 15 сутак у аршанскім ІЧУ, але 9 студзеня на волю так і не выйшаў, паведамляе "Віцебская Вясна". Паводле інфармацыі, якую атрымалі актывісты «Эўрапейскай Беларусі», за блогерам лічыцца яшчэ адна пастанова аб арышце.

Аршанскі блогер Дзмітрый Казлоў быў затрыманы 26 снежня і асуджаны за ўдзел у акцыях за незалежнасць Беларусі. 10 студзеня над ім мусіць адбыцца яшчэ адзін суд у Мінску. Але 9 студзеня, па сканчэньні 15 сутак арышту, «Шэрага Ката» не вызвалілі.

Як паведамляюць актывісты кампаніі «Еўрапейская Беларусь», вызвалення блогера ў чацвер 9 студзеня чакалі каля аршанскіх ІЧУ і РАУС 25 ягоных паплечнікаў, але «Шэрага Ката» не выпусцілі.

«Супрацоўнікі міліцыі адмовіліся даваць інфармацыю, дзе адбывае арышт Дзьмітрый, з якой прычыны адбывае і калі выйдзе на свабоду. У той жа час па тэлефоне адказвалі, што Дзмітрыя Казлова ў іх няма і ягонае месцазнаходжаньне ім невядомае», – паведаміла «Еўрапейская Беларусь».

Толькі позна ўвечары (21.40) адзін з супрацоўнікаў аршанскага ІЧУ паведаміў актывістам, што ў Казлова маецца яшчэ адна пастанова аб арышце.

Праваабаронцы спрабуюць высветліць, калі і па якой справе Казлоў быў асуджаны на яшчэ адны "суткі". 

Ранкам 10 студзеня праваабаронцам стала вядома, што Зміцеру Казлову прысудзілі яшчэ адзін 15-суткавы арышт, і на волю блогер выйдзе толькі 24 студзеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства