Суды за ўдзел за акцыі пратэсту працягваюцца ў Віцебску Дапоўнена
Сёння ў ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска плануюцца працэсы над удзельнікамі акцыі за незалежнасць, што прайшла ў Віцебску 29 снежня.
Расклад судовых працэсаў:
15 студзеня
у 10.00 – Аляксей Прохараў. Разгляд адміністрацыйнай справы перанесены на іншы дзень, паколькі ў пастанове аб правапарушэнні пераблытаны артыкул КаАП: пратакол складзены па частцы 1 артыкула 23.34, а трэба было, як высветлілася, па частцы 3 артыкула 23.34. Справу разглядала суддзя Алена Цыганкова.
у 12.00 – Алег Паўлаў.
"Пасля таго як суддзя Цыганкова не задаволіла хадайніцтва абвінавачанага аб дазволе на ўдзел у працэсе праваабаронцы Паўла Левінава і адхіліла заяўлены ім адвод, Алег Паўлаў папрасіў «вызваліць яго ад удзелу ў гэтым судзілішчы». Адмовіўся таксама даваць якія-небудзь тлумачэнні. Але судовую залю не пакінуў, - піша “Віцебская Вясна”. Пастанова – штраф 25 базавых велічынь (675 рублёў) (частка 1 артыкула 23.34).
Суддзёй выступіла Алена Цыганкова.
За заклікі да акцыі напярэдадні ўжо быў пакараны віцяблянін Аляксандр Дуброўскіх, які атрымаў штраф у 30 базавых велічынь (810 рублёў).