viasna on patreon

83-гадовага ўдзельніка пратэстаў Яна Грыба аштрафавалі на 60 базавых велічынь Дапоўнена

2020 2020-01-15T11:47:13+0300 2020-01-15T12:25:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gryb-jan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ян Грыб. Фота: Радыё Свабода.

Ян Грыб. Фота: Радыё Свабода.

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска 15 студзеня аштрафаваў на 810 рублёў 83-гадовага Яна Грыба за ўдзел у пратэстах супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй. Пастанову ад прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці вынесла суддзя Вольга Лаўрыновіч.

Паводле міліцыянта, Грыб удзельнічаў у акцыі 21 студзеня і з'явіўся на Кастрычніцкай плошчы а 14.00. Грыб сцвярджаў, што прыехаў на Кастрычніцкую плошчу а 16.00, каб сустрэцца з Паўлам Севярынцам. У той час пратэстоўцы ўжо разыходзіліся, піша Радыё Свабода са спасылкай на “Прававую ініцыятыву”.

На судзе Грыб сказаў, што суды над удзельнікамі акцый за незалежнасць нагадваюць яму трыццатыя гады, і цяпер судзяць усіх людзей, якім неабыякавая Беларусь.

Разгляд яшчэ аднаго пратаколу правапарушэння адбудзецца ў гэтым судзе таксама сёння.

Суддзя Лаўрыновіч пасля перапынку разгледзела яшчэ адзін пратакол, складзены на Яна Грыба за акцыю 20 снежня і вынесла аналагічную пастанову - штраф у памеры 30 базавых велічынь. Агульная сума штрафу  склала - 60 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства