viasna on patreon

Клуб ангельскай мовы пра правы чалавека запрашае на заняткі

2020 2020-01-16T13:47:01+0300 2020-01-16T14:24:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/klub_angelskaj_ng_merch.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 студзеня Клуб ангельскай мовы пра правы чалавека запрашае на занятак — першы ў новым, 2020 годзе. Разам з праваабаронцам ПЦ "Вясна" Валянцінам Стэфановічам вы зможаце ацаніць сітуацыю з правамі чалавека у Беларусі за 2019 год. У выніку — даведаецеся, што дакладна адказваць родным і сябрам на пытанні пра правы чалавека, а таксама вывучыце новыя словы і пазнаёміцеся з цікавымі людзьмі.

Валанцёрская служба "Вясны" сабрала пытанні і адказы, каб было лягчэй зразумець, ці пасуюць вам заняткі Клуба ангельскай мовы пра правы чалавека:

Не разумею, дык а што гэта дакладна такое?

Гэта штотыднёвыя двухгадзінныя сустрэчы, дзе размаўляюць пра правы чалавека на ангельскай мове. Кожны занятак прысвечаны асобнай тэме.

А што вы там робіце?

Шмат чаго: глядзім відэа; вучым новыя словы; выказваемся і дыскутуем пра правы чалавека; робім практыкаванні; чытаем і крыху пішам; размаўляем у парах, тройках, чацверках і г.д., разгадваем красворды; малюем; жартуем і сябруем! 

Дзе гэта праходзіць? 

10 хвілін пешшу ад мятро Уручча, кожны панядзелак, пачатак у 19:00

Я не змагу 20-га студзеня, што рабіць?

Запаўняй форму і прыходзь на наступныя заняткі, ніякіх праблем.

А які ўзровень ведання мовы трэба? Як дазнацца мой узровень?

Неабходны ўзровень валодання мовай — pre intermediate і вышэй. Прайсці 10-хвілінны тэст можна ТУТ.

Гэта бясплатна? Чаму?

Так, гэта цалкам бясплатна. Бо мы лічам, што веды і магчымасці павінны быць у кожнага чалавека.

А ў вас прафесійныя выкладчыкі?

У нас няма выкладчыкаў, ёсць вядоўцы (ці мадэратары), якія прапаноўваюць праграму занятка і сочаць за таймінгам. Таксама на заняткі ў якасці гасцей часам запрашаюцца вядомыя грамадскія дзеячы і праваабаронцы. 

А якія правілы наведвання?

Мы просім паважаць іншых і не спазняцца.

А мае памылкі будуць выпраўляць?

Мы не выпраўляем памылкі, але заўсёды гатовы падказаць і адказаць ;-)

Там ужо ўсе людзі ведаюць адзін аднаго, мне няёмка...

Частка людзей сапраўды ведаюць адзін аднаго, але на кожным занятку ёсць новыя людзі. Таксама, ты можаш запрасіць сябра ці сяброўку і прыйсці разам).

Я саромеюся размаўляць на ангельскай...

Тады гэты Клуб як раз для цябе, бо мы руйнуем моўныя бар’еры.

А можна проста сядзець і слухаць?

Мы заахвочваем людзей размаўляць, але не прымушаем. Пры гэтым, на кожнай сустрэчы ёсць заданне і магчымасць выказацца кожнаму і кожнай.

Я не магу хадзіць кожны тыдзень, што рабіць?

Прыходзь як атрымліваецца, мы не адлічаем за “прагулы”

Я нічога не ведаю пра правы чалавека...

Ніякіх спецыфічных ведаў не патрабуецца. Правы чалавека — гэта вельмі шматслаёвая з'ява, з якой мы сутыкаемся кожны дзень.

А хатняя праца будзе?

Часам ёсць, часам не) Выкананне не абавязковае, але дапамагае падвысіць твой узровень.

А носьбіты ангельскай мовы ёсць у вас?

Так, часам мы запрашаем носьбітаў мовы, цікавых гасцей, экспертаў і экспертак.

А можна неяк уплываць на праграму?

Безумоўна, Клуб адкрыты для прапаноў і ініцыятывы.

Ну чаму панядзелак, гэта ж так нязручна?

Немагчыма знайсці дзень зручны для ўсіх :-( Да таго ж, з панядзелка добра пачынаць новае жыццё, у якім ты ведаеш ангельскую мову лепей.

У мяне засталося пытанне!

Тэрмінова пішы на  help@spring96.org :-)

А каб запісацца ў Клуб, трэба запоўніць ФОРМУ. Першы занятак у панядзелак 20.01.2020 у 19.00, на пляцоўцы Тэрыторыя правоў (г. Мінск, вул. Ложынская, 16, памяшканне 404).

Прыходзь і памятай, што ангельская мова сама сябе не вывучыць!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства