viasna on patreon

“Бобруйский курьер” павінен выплаціць маральную кампенсацыю сакратарцы выбарчай камісіі Дапоўнена Аўдыё

2020 2020-01-17T10:31:59+0300 2020-01-17T11:53:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/babruisk-sud-kurjer-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе па пазове да "Бобруйского курьера".

У судзе па пазове да "Бобруйского курьера".

У Бабруйску 16 студзеня працягваліся судовыя слуханні па зыску сакратаркі Бабруйскай участковай выбарчай камісіі № 22 Юліі Фурман да выдання “Бобруйский курьер”. Сёння – вынесенае рашэнне. І яно не на карысць інтэрнэт-выдання. 

Юлія Фурман сцвярджала, што газета схлусіла пра тое, што адбывалася ў адзін з дзён датэрміновага галасавання на выбарчым участку № 22 Бабруйска.

Нагадаем, што 15 лістапада на сайце «Бобруйского курьера» з’явіўся матэрыял «Сакратар участковай выбарчай камісіі зачынілася ад назіральнікаў са скрыняй для галасавання ў сваім кабінеце». Падзеі, якія апісваліся ў матэрыяле, адбываліся напярэдадні, 14 лістапада. Пра іх журналістам паведаміла назіральніца Ала Шпакава.

Юлія Фурман, пра якую ішла гаворка ў матэрыяле, накіравала на адрас «Бобруйского курьера» зварот, у якім указала, што «матэрыял не адпавядае рэчаіснасці». Сакратарка камісіі патрабавала ў сваім звароце, каб «Бобруйский курьер» апублікаваў абвяржэнне матэрыялу альбо прадставіў доказы «ўсяго таго, што апісана ў артыкуле» і запатрабавала сабе 5000 рублёў за маральную шкоду.

Першае судовае пасяджэнне было прызначана на 27 снежня ў судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска.

Галоўны рэдактар «Бобруйского курьера» Анатоль Санаценка сцвярджае, што газета не парушыла заканадаўства. Артыкул быў заснаваны на паказаннях сведкаў, відавочцаў, якім не верыць няма падставы, тым больш, што яны зафіксавалі факт правапарушэння ў прысутнасці супрацоўніка міліцыі адразу на выбарчым участку.

Напачатку другога паседжання 16 студзеня Юлія Фурман падала хадатайніцтва аб правядзенні закрытых слуханняў, паколькі, па яе словах, Санаценка праз пошту аказвае на яе ціск, каб яна забрала пазоў.

Адказчык выступае супраць і гаворыць, што ў гэтым лісце была толькі прапанова аб міравым пагадненні бакоў.

Суддзя Таццяна Караленка адмаўляе ў хадайніцтве.

Наступнае хадатайніцтва ад Віталя Санаценкі (сайт аформлены на яго імя), каб яго інтарэсы абараняў галоўны рэдактар Анатоль Санаценка. Пры гэтым, абапіраюцца на статут БАЖ.

У задавальненні гэтага хадатайніцтва таксама адмоўлена.

Валер Шчукін і Яўген Глаголеў-Васьковіч пасля суда ў Бабруйску.

Суд над выданнем “Бобруйский курьер” скончыўся 17 cтудзеня.

Суддзя Таццяна Караленка вынесла наступнае рашэнне: Віталь Санаценка (на яго аформлены сайт) і Яўген Глаголеў-Васьковіч (аўтар) мусяць пакрыць дзяржпошліну ў памеры 153 рублёў і маральную шкоду Юліі Фурман ў 500 рублёў (яна прасіла 5 000 рублёў). А таксама ў сямідзённы тэрмін апублікаваць частковае абвяржэнне вышэйзгаданага матэрыяла.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства