viasna on patreon

Суды над Статкевічам і Сіўчыкам адклалі, бо падсудныя не прыйшлі

2020 2020-01-20T12:50:35+0300 2020-01-20T12:50:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/siuchuk_statkevich_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суды Партызанскага і Ленінскага раёнаў Менску 20 студзеня разглядалі справы лідэра руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка і лідэра «Народнай грамады» Міколы Статкевіча, піша "Радыё Свабода".

У абодвух судах разглядалі абвінавачаньне за «парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства», у абодвух абвясьцілі перапынак.

Абодва палітыкі не прыйшлі на працэсы. Як піша «Прававая ініцыятыва», у справе Статкевіча судзьдзя Аляксей Кісьляк абвясьціў перапынак «для высьвятленьня, дзе Статкевіч» да 10.00 27 студзеня. У справе Сіўчыка ў сувязі зь няяўкай падсуднага абвясьцілі перапынак да 11.00 27 студзеня.

Сіўчыка зьбіраліся судзіць за акцыю супраць паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі 8 студзеня, сьведкі-амапаўцы казалі, што бачылі там палітыка, што ён «выкрыкваў лёзунгі».

Статкевіча цяпер судзілі за мітынг 20 сьнежня, дзе ён «выкрыкваў „Жыве Беларусь“», як сьцьвярджалі сьведкі-міліцыянты.

На аплату штрафаў і «сутак» актывістам кампанія #BY_help сабрала звыш 20 тысячаў даляраў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства