viasna on patreon

Каля офіса "Вясны" маладафронтаўцаў Дзяніса і Максіма Урбановічаў спынілі міліцыянты Дапоўнена

2020 2020-01-20T12:51:40+0300 2020-01-20T13:07:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/urbanovich_svaboda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Урбановіч у Курапатах. Фота: "Радыё Свабода"

Дзяніс Урбановіч у Курапатах. Фота: "Радыё Свабода"

Каля офіса Праваабарончага цэнтру "Вясна" на непрацяглы час былі затрыманы актывісты "Маладога фронту" Дзяніс і Максім Урбановіч. Гэта адбылося каля 12.30 дня 20 студзеня. 

Пра затрыманне паведаміў палітык Павел Севярынец. Праваабаронцы ўдакладняюць, што затрыманне адбылося пасля таго, як браты Урбановічы выйшлі з офісу арганізацыі.

Прэс-служба "Маладога фронту" ў сваім тэлеграм-канале паведаміла, што актывістаў у хуткім часе адпусцілі. Цягам 10 хвілін міліцыянты старанна даглядалі хлопцаў і іх рэчы. Прычыны такой зацікаўленасці праваахоўнікаў высвятляюцца.

Нагадаем, што напярэдадні быў затрыманы маладафронтавец Філіп Шаўроў у межах крымінальнай справы за інцыдэнт з помнікам Пушкіна (пафарбаваныя рукі помніка) і графіці "Свабоду Севярынцу". 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства