viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-01-21T12:19:10+0300 2020-01-28T00:10:56+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.

Хроніка: працягваюцца суды над удзельнікамі акцый за незалежнасць. “Віцебскія суды не засталіся ў баку ад рэпрэсій у дачыненні да грамадзян Беларусі”, – адзначае праваабаронца з БХК Павел Левінаў.  Некаторыя актывісты – Алег Паўлаў і Наталля Трошчанка – прынцыпова не пайшлі на свае суды з-за недаверу да суддзяў. Тым часам Кампанія салідарнасці з рэпрэсаванымі за ўдзел у акцыях за незалежнасць by_help  актыўна працягвае збіраць сродкі на кампенсацыю штрафаў, якіх ужо назбіралася каля 50000 даляраў. “Стратэгія не плаціць штрафы с 1 студзеня ў Беларусі вельмі складана рэалізуема”, — кажа адзін з каардынатараў  by_help Андрэй Стрыжак.

Каментар эксперта: ПЦ “Вясна” актыўна дапамагае рэпрэсаваным актывістам юрыдычна — больш за 5 дзесяткаў скаргаў ужо было пададзена грамадскай прыёмнай. Акрамя нацыянальнага ўзроўню, праца вядзецца і на міжнародным — праваабаронцы падалі паведамленне да трох спецдакладчыкаў ААН з нагоды пераследу блогераў Зміцера Казлова (Шэрага ката) і Сяргея Ціханоўскага.  Пра ўсё гэта распавядуць юрыст грамадскай прыёмнай “Вясны” Аляксей Лойка і праваабаронца “Вясны” Алег Пашкевіч.

Асоба:  Сябра КХП — БНФ Алесь Чахольскі адбыў арышт у 15 сутак за ўдзел у акцыі за незалежнасць. Палітык ўважліва сачыў за тым, як парушаліся яго правы падчас затрымання, судовага пасяджэння і зняволення. Сярод іншага ён пералічвае: кайданкі, катаванне голадам і непрадастаўленне адваката.

Падзея:  Паспрабуем разабрацца ў “чэрыкаўскай трагедыі” (10 снежня там былі вынесеныя адразу два смяротныя прысуды братам Іллі і Станіславу Косцевым за забойства настаўніцы Наталлі Кастрыцы).

“Сястра [асуджаных да смяротнага пакарання] ніякая, асацыяльны элемент”, — прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка (падчас інтэрв’ю радыёстанцыі “Эхо Москвы”).

“У мяне ніколі не было даведак, што я не магу выхоўваць дзяцей ці што маю праблемы з алкаголем”, — сястра асуджаных Ганна Косцева.

“Я давольна прысудам, ім няма месца на гэтай зямлі”, — маці настаўніцы Наталлі Кастрыцы.

“Мы бачым, як спіраль нянавісці закручваецца… Нам, грамадству, трэба разбірацца ў прычынах, каб гэта больш не паўтаралася”, — каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.

У музычных паўзах — кавалкі песен з праекту (Не)растраляная паэзія.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2014/07/2020-01-21_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства