viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-01-07T10:10:00+0300 2020-01-28T00:31:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.

Каментар эксперта: Як стваралася беларуская Канстытуцыя? І ці магла б яна быць іншай? Што пайшло не так? Пра ўсё гэта распавядзе праваабаронца з Беларускага Хельсінкскага Камітэта Гары  Паганяйла, які браў удзел у яе напісанні.

Каментар: Паглядзім на сучаснае становішча ЛГБТ-людзей у Беларусі. Свае каментары дадуць ЛГБТ-актывіст Антон Завалей, даследчыца  Надзея Ільюшэнка і праваабаронца Наталля Манькоўская (ініцыятыўная група "Ідэнтычнасць і права").

Асоба: Алена Маслюкова з Салігорску трыццаць гадоў працавала настаўніцай, а потым стала праваабаронцай "Вясны". Размаўляем пра асабісты шлях да праваабароны, звальненне з працы за "погляды" ды Савецкі саюз як "краіну падвоеных стандартаў", дзе дыскрымінаваліся людзі.

У музычных паўзах — кампазіцыі з новага альбома гурта Re1ikt "Дрэва жыцця".

https://spring96.org./peradachy/vyasna

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства