viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-01-28T12:56:59+0300 2020-02-03T16:18:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.

Хроніка: суды над удзельнікамі акцый за незалежнасць працягваюцца. На 27 студзеня агульная сума штрафаў, атрыманых удзельнікамі акцый, склала амаль 60000$.  Да гэтых дадзеных 27 студзеня дадалі і штраф, які атрымала актывістка “Моладзевага блока” Алана Гебрэмарыям. Раней яе справу адправілі на дапрацоўку, бо ў пратаколе былі пазначаныя не тыя дадзеныя. Актывістка распавядзе, як хадзіла у РУУС і як праходзіла яе судовае пасяджэнне.

А у судзе Цэнтральнага района прыцягнулі да адказнасці пісьменніка Лявона Баршчэўскага і моваазнаўца Пятра Садоўскага. Парадоксы гісторыі – у тым , што суды адбываліся ў былым будынку Ліцэя ім. Коласа, дзе яны ў свой час працавалі выкладчыкамі”, – адзначыў Алесь Бяляцкі.

Каментар: Шэсць пратаколаў разгледзела Камісія па справах непаўналетніх у дачыненні да 17-гадовага Арсенія Дзядка. Усе пратаколы звязаныя з апошнімі мірнымі сходамі, што прайшлі напрыканцы мінулага года (пачынаючы з “сустрэчы блогераў” 8 лістапада і – да некалькіх акцый за незалежнасць у снежні). Якія ўражанні у самаго Арсенія і чым жа усё скончылася?

Асоба: 83-х гадовага Яна Грыба часта можна пабачыць на розных акцыях. “З 1988-га года я не прапусціў ні адной з іх”.  А за апошнія мірныя сходы за незалежнасць актывіста ўжо пакаралі на 60 базавых велічынь (1620 рублёў). Хто ж ён — Ян Грыб? Прапануем бліжэй пазнаёміцца з гэтай цікавай асобай.

Падзея: 27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень ахвяраў Халакосту. Малалетні вязень гета Леанід Абрамавіч падзеліцца сваімі ўспамінамі, філосаф-метадолаг Уладзімір Мацкевіч растлумачыць розніцу паміж дзяржаўнай палітыкй і бытавым антысемітызмам, а праваабаронца “Вясны” Наталля Сацункевіч распавядзе, як тэма Халакосту паўплывала на станаўленне правоў чалавека.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта Палац.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2014/07/2020-01-28_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства