viasna on patreon

Вячаславу Сіўчыку вынеслі новыя 15 сутак арышту Дапоўнена

2020 2020-02-04T09:29:37+0300 2020-02-04T10:25:04+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/siuchyk-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Сіўчык. Фота Радыё Свабода.

Вячаслаў Сіўчык. Фота Радыё Свабода.

Адміністрацыйную справу лідара Руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка разгледзеў сёння суд Партызанскага раёна Мінска. Разгляд справы адбываўся без удзелу палітыка.

У дадатак да 15 сутак арышту, якія былі вынесеныя палітыку 3 лютага, той жа суддзя Анатоль Барысёнак пастанавіў пакараць Сіўчыка ізноў жа арыштам на 15 сутак.

Сведка, супрацоўнік АМАП Віталь Івашко патлумачыў на судзе:

“20 снежня я нёс службу на Кастрычніцкай плошчы. З 18 да 19.20 быў мітынг супраць інтэграцыі. Акцыя была несанкцыянаваная. Супрацоўнік у форме папярэджваў аб гэтым. З Сіўчыкам знаёмы візуальна, у сувязі з гэтай справай".

Затым суддзя зачытаў паказанні наступнага сведкі – Вадзіма Шайко:

"Сіўчык прымаў актыўны ўдзел. Раней я ведаў Сіўчыка ў сувязі з працай. У 2019 годзе ў снежні Сіўчык прыцягваўся за аналагічнае правапарушэнне. Доказ - фота з Сіўчыкам, стрэлкай паказана, дзе ён".

Суддзя неадкладна прымае рашэнне - 15 сутак арышту. Тэрмін адбыцця пакарання лічыць з моманту затрымання.

Нагадаем, лідар Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык атрымаў 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі 8 снежня супраць інтэграцыі з Расіяй. Такое рашэнне 3 лютага прыняў суддзя суда Партызанскага раёна Мінска Анатоль Барысёнак. 

Наперадзе ў Вячаслава Сіўчыка яшчэ тры суды, якія мусяць адбыцца ў судзе Партызанскага раёна 5, 6 і 7 лютага. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства