viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-02-04T13:17:40+0300 2020-02-11T11:28:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.

Хроніка: Як судовы махавік дзейнічае ў дачыненні да тых, хто знаходзіўся на акцыях за незалежнасць дзеля таго, каб іх асвятляць? У рубрыцы прасочым, як прайшлі суды над журналістам-фрылансерам Іллёй Дабратворам і блогерам Мікалаем Маслоўскім.

Падзея: ПЦ "Вясна" і Беларускі ПЭН-цэнтр прэзентавалі ў Менску кнігі з выдавецкай серыі "Беларуская турэмная літаратура": "Турэмны альбом" мастака Алеся Пушкіна і "Кошт свабоды" палітыка Сяргея Скрабца. 

Каментар: Якія мерапрыемствы праходзяць на мінскай пляцоўцы "Тэрыторыя правоў"? У якасці прыкладу — дзве цікавыя падзеі мінулага тыдня: сустрэча-абмеркаванне, прысвечанае тэме акушэрскага гвалту (праект "Радзіны") і заключная выстава праекта "Партрэт", які накіраваны на дэстыгматызацыю людзей с псіхічнымі захворваннямі.

Па-за межамі: распытаем расейскіх праваабаронцаў Паліну Філіпаву і Міхаіла Тумасава пра сітуацыю з палітвязнямі ў іх краіне: ці лёгка ім стаць і якія назіраюцца агульныя тэндэнцыі?

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гуртоў, якія выступілі на рок-фэсце "Узаемна", прысвечанаму дню народзінаў Кастуся Каліноўскага: “PAWA”, “ZNICH”, Раман Арлоў і “У НЕСКЛАДОВАЕ”, “Żywiołak”, "Dzieciuki".

https://spring96.org./wp-content/uploads/2014/07/2020-02-04_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства