viasna on patreon

Мазыр: Рыгора Крывіцкага падазраюць у экстрэмізме

2020 2020-02-10T13:57:53+0300 2020-02-10T13:57:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kryvicki-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Крывіцкі. Фота: Палеская Вясна.

Рыгор Крывіцкі. Фота: Палеская Вясна.

10 лютага дамоў да кіраўніка Мазырскага аддзялення Руху за Свабоду і прадстаўніка Беларускага нацыянальнага кангрэсу ў Мазыры і Калінкавічах Рыгора Крывіцкага прыходзіў участковы міліцыянт, каб апытаць яго нібыта пра размяшчэнне ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук экстрэмісцкага матэрыялу.  

Па інфармацыі "Палескай Вясны", сам Рыгор Крывіцкі зараз знаходзіцца на лекаванні ў анкалагічным шпіталі ў Мазыры, таму падрабязнасцяў не ведае. З міліцыянтам размаўляла ягоная жонка, якая і паведаміла пра наведванне. Паводле яе словаў, міліцыянт паведаміў пра тое, што нібыта Рыгор Крывіцкі размесціў у Фэйсбуку нейкі экстрэмісцкі матэрыял.

У лякарню да Крывіцкага міліцыя пакуль не прыходзіла. Зараз высвятляюцца падрабязнасці. Невядома, які матэрыял, з размешчаных Крывіцкім у фэйсбуку, маглі палічыць экстрэмісцкім.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства