viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-02-11T11:34:37+0300 2020-02-18T12:40:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.

Хроніка:  Актывісты, якія былі асджаны за ўдзел ў акцыях за незалежнасць, спрабуюць абскардзіць рашэнні судоў, але—беспаспяхова.  А 83-х гадовы Ян Грыб не змог нават і распачаць абсарджванне рашэнняў суда, бо той не даслаў яму пастановы. Тым часам Amnesty International  апублікавала заяву, дзе рашуча асудзіла цяперашняе абмежаванне правоў на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў у Беларусі.

Каментар:  55 тысяч подпісаў пад пэтыцыяй «супраць ЛГБТ-прапаганды сярод дзяцей і моладзі» сабралі вернікі трох канфесій. Пра гэта заявіў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Ці сапраўды магчыма ўвядзенне ў Беларусі закона супраць ЛГБТ-прапаганды? На пытанне адкажа праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Хоць большасць падпісантаў петыцыі — каталікі, але сярод іх ёсць і тыя, хто яе не падтрымаў. Як збіралася гэтая петыцыя і чаму не варта пагаджацца з пазіцыяй Тадэвуша Кандрусевіча — распавядзе каталіцкі вернік Валеры Тамілін.

Падзея: Брыфінг аб доступе да архіваў сталінскіх рэпрэсій прайшоў у Мінску. Чым адрозніваюцца архівы КДБ, МУС і Нацыянальнага архіву, і чаму прадстаўнікі гэтых архіваў не прыйшлі на брыфінг, распавядзе даследчык Ігар Станкевіч. Чаму ў міжнародным рэйтынгу беларускія архівы займаюць апошнія месцы па адкрытасці, растлумачыць гісторык Дзмітры Дрозд.  А праваабаронца Гары Паганяйла адкажа на пытанне: чаму аргумент дзяржавы пра тое, што ў  архівах знаходзяцца звесткі, якія адносяцца да тайны асабістага жыцця, не можа з’яўляцца слушным аргументам для адмовы чалавеку ў атрыманні інфармацыі.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні PAWA.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2018/10/2020-02-11_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства