Анархізм, бодзіпазітыў і фільм пра шакалад. Клуб ангельскай мовы запрашае на новыя заняткі
Клуб ангельскай мовы пра правы чалавека запрашае далучацца, качаць веды пра правы чалавека і паляпшаць ангельскую мову!
Афіша Клуба ангельскай мовы на люты і сакавік:
16.02.2020 у 18.00 Прагляд фільма “The Dark Side of Chocolate” і абмеркаванне. Як звязаныя правы чалавека і шакалад? Колькі насамрэч каштуе кілаграм какава-бабоў? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркуем пасля прагляда. Будзе попкорн, шакалад і дыскусія.
17.02.2020 у 19.00 чарговы занятак на тэму Мова нянавісці, альбо Hate speech. Разбіраемся з дапамогай эксперткі Таццяны Самнікавай ці слова верабей, як яго злавіць і на што ўплываюць нашыя словы.
24.02.2020 у 19.00 “Анархізм і правы чалавека”. Чакаем Аляксандра Францкевіча, які апісвае сябе так: “анархіст і праграміст з сярэднім узроўнем ангельскай мовы і вялікім жаданнем падыскутаваць на тэму анархістскіх ідэй”. Ууууух, будзе цікава!
02.03.2020 у 19.00 сустрэча клуба на тэму “Бодзіпазітыў і права на недыскрымінацыю”. Да нас завітае Марыя Колб – феміністка, сузаснавальніца ініцыятывы "Больш цела". Пагаворым пра фэтфобную рэкламу і даведаемся больш пра фемінізм.
09.03.2020 у 19.00 амаль у Міжнародны дзень жанчын паразмаўляем пра гендарную роўнасць, сучасныя выклікі ў Беларусі, жаночы актывізм і забароненыя прафесіі з Ганнай Філістовіч ("Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын – Яе правы"). Ганна – актывістка і арганізатарка фемстендапа.
16.03.2020 у 19.00 цікавы занятак па спрэчных пытаннях на тэму “Права на жыцце і аборты vs. права на смерць і эўтаназія”. Паглядзім іншымі вачыма на свае меркаванні і возьмем на сябе ролю Еўрапейскага суда па правах чалавека.
23.03.2020 у 19.00 адбудзецца занятак, прымеркаваны да Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі, які адзначаецца 21 сакавіка. Паглядзім на вытокі і практыкі расізма, адшукаем сучасны расізм у Беларусі.
30.03.2020 у 19.00 разам з журналісткай Настай Рэзнікавай і Беларускай асацыяцыяй журналістаў паразмаўляем, пра правы журналістаў_ак: колькі каштуе праца без акрэдытацыі і іншыя падводныя камяні незалежнай журналістыкі.
Неабходны ўзровень валодання мовай – pre intermediate (В1) і вышэй, усе мерапрыемствы ў межах Клуба праходзяць на ангельскай мове.
А тут можна паглядзець пытанні і адказы, каб было лягчэй зразумець, ці пасуюць вам заняткі Клуба ангельскай мовы пра правы чалавека. Калі ў вас застануцца яшчэ пытанні, пішыце: help@spring96.org
Усе мерапрыемствы праходзяць на Тэрыторыі правоў (Ложынская 16, памяшканне 404), уваход вольны, абавязкова рэгіструйцеся праз форму.