viasna on patreon

Экстрэмізму ў “Малако плюс” не знайшлі, хаця шукалі амаль год

2020 2020-02-18T08:12:56+0300 2020-02-18T08:27:18+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/malako-plus-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманні пад час лекцыі рэдакцыі расійскага альманаха Moloko plus

Затрыманні пад час лекцыі рэдакцыі расійскага альманаха Moloko plus

У сакавіку мінулага года ў Мінску была сарваная лекцыя рэдакцыі расійскага альманаха Moloko plus. Тады журналістаў выдання затрымалі на некалькі гадзін, а сам альманах канфіскавалі і адправілі на экспертызу на прадмет наяўнасці ў ім экстрэмізму.

Як стала вядома прэс-службе Беларускай асацыяцыі журналістаў ад удзельнікаў працэсу, альманах, а таксама канфіскаваныя ў журналістаў стыкер і значок паступілі ў Рэспубліканскую экспертную камісію па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) ў ёй прыкмет праявы экстрэмізму.

У выніку камісія прыйшла да высновы, што экстрэмізму ў альманаху няма.

Лекцыя ад каманды расійскага альманаха Moloko plus "Прынцыпы працы small media" павінна была адбыцца Прэс-клубе на вул. Веры Харужай 16 сакавіка 2019 года. Аднак на ўваходзе ў прэс-клуб наведвальнікаў чакалі людзі ў цывільным. Двух чалавек тады затрымалі: гэта былі лектары Павел Нікулін і Ян Патарскі.

Moloko plus — некамерцыйны альманах, прысвечаны праблемам гвалту. Са словаў рэдакцыі, над ім працуюць прафесійныя журналісткі і журналісты, якія стаміліся ад цэнзуры і ангажаванай павесткі ў расійскіх федэральных медыях.

Міліцыя сарвала лекцыю moloko plus у Мінску. Як гэта было

Як паведамілі наведвальнікі лекцыі, на ўваходзі ў будынак прэс-клубу стаялі супрацоўнікі Савецкага РУУС, якія перапісвалі дадзеныя ў людзей, якія хацелі трапіць на лекцыю і здымалі іх на відэакамеру.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства