viasna on patreon

Актывіста, якому адмянілі штраф, зноў аштрафавалі на 50 базавых

2020 2020-02-18T10:36:20+0300 2020-02-18T10:51:09+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud_baturo1_n636e-iylqh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст Яўген Батура. Фота: tut.by

Актывіст Яўген Батура. Фота: tut.by

У аўторак, 18 лютага, суд Цэнтральнага раёна г. Мінска пасля адмены яго папярэдняга штрафа пакараў актывіста Яўгена Батуру за антыінтэграцыйныя акцыі з Расіяй штрафавам на 50 базавых вялічыняў (1350 рублёў). Пра гэта актывіст паведаміў у сябе на старонцы ў фэйсбуку.

Нагадаем, 11 лютага Мінскі гарадскі суд адмяніў пастанову суда Цэнтральнага раёна г. Мінска, якім актывіста Яўгена Батуру прызналі вінаватым у парушэнні ч. 3 артыкула 23.34 КаАП і аштрафавалі на 50 базавых велічыняў (1350 рублёў). Справу адправілі на новы разгляд іншаму суддзі суда Цэнтральнага раёна. Літаральна за суткі Ленінскі РАУС склаў новы пратакол на актывіста за ўдзел у акцыі 20 снежня. У гэты раз справу разглядаў суддзя Цэнтральнага раёна г. Мінска Іван Касцян.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства