viasna on patreon

Праваабаронца зноў закідаў улады заяўкамі на мітынгі супраць завода АКБ. І вось чаму

2020 2020-02-21T12:46:00+0300 2020-02-21T13:02:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kisliak-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Раман Кісляк. Фота: Брестская газета

Праваабаронца Раман Кісляк. Фота: Брестская газета

Берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк 19 лютага аднавіў падачу заявак у выканкамы, у якіх ён паведамляе аб правядзенні мітынгаў супраць акумулятарнага завода «АйПауэр». Як паведамляе "Брэсцкая газета", ён адправіў у райвыканкам паведамленне аб тым, што збіраецца правесці 15 мітынгаў на стадыёне ў вёсцы Тэльмы. У апошні раз ён падаваў аналагічныя заяўкі ў верасні мінулага года.

На гэты раз праваабаронца апавясціў Брэсцкі райвыканкам аб правядзенні мітынгу «Няма свінцова заводу!» на стадыёне дзяржаўнай установы "Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа "Прыбужжа" Брэсцкага раёна ў вёсцы Тэльмы.

«Улады не чуюць нашае патрабаванне правесці грамадскія абмеркаванні ўздзеяння на навакольнае асяроддзе акумулятарнага завода. ТАА «АйПауэр» займаецца імітацыяй грамадскай размовы без уласна такой размовы з грамадскасцю. А завод тым часам, па нашых звестках, рыхтуецца да раскансервацыі і ўводу ў эксплуатацыю», - растлумачыў «БГ» праваабаронца.

У сераду 19 лютага ён апавясціў райвыканкам аб правядзенні мітынгаў на стадыёне з 1 па 15 сакавіка. Па законе, улады могуць забараніць яму гэта зрабіць - да гэтага часу яны так і паступалі.



Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства