viasna on patreon

У Нясвіжы на выходных затрымалі праваабаронцу "Вясны" Дапоўнена

2020 2020-02-24T12:37:09+0300 2020-02-24T16:36:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vaitseshik_zatrymanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне Аляксандра Вайцешыка

Затрыманне Аляксандра Вайцешыка

Сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” і юрыст прафсаюза РЭП Аляксандр Вайцешык на выходных быў затрыманы міліцыяй Нясвіжскага РАУС за спробу прайсці на сход у якасці даверанай асобы былога работніка агракамбіната “Сноў” пенсіянера Вячаслава Сырыцы. Пра гэта паведаміла "Радыё Рацыя".

На гэтым сходзе вырашалі пытанне пазбаўлення Сырыцы звання ганаровага работніка агракамбіната і выключэнне з агракамбіната, кажа сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяргей Гоўша:

"Паколькі Сырыца з’яўляецца сябрам незалежнага прафсаюза, ён хацеў правесці з сабою на гэты сход давераную асобу – юрыста прафсаюза РЭП Аляксандра Вайцешыка".

Аляксандр Вайцешык абсалютна карэктна даказваў, што мае права прысутнічаць на сходзе і паказваў даверанасць. Але і дружыннікі, і міліцыя сцяной сталі ў дзвярах залы, кажа прысутны пры гэтым актывіст Мікалай Чарнавус:

"Дружыннік сказаў, што ён штурхаў яго, цялесных пашкоджанняў няма, маўляў, прарываўся Вайцешык у залу, дзе ідзе пасяджэнне. Насамрэч паседжання яшчэ не было".

Праваабаронцу завезлі ў Нясвіжскі РАУС, але там ІЧУ было на рамонце. Тады міліцыянты хацелі адвесці Аляксандра Вайцешыка ў Слуцкі ІЧУ – за 80 кіламетраў. Але ў гэты момант праваабаронцу стала кепска, яму выклікалі хуткую і шпіталізавалі пад канвоем у шэсць чалавек. На дадзены момант ён знаходзіцца ў Нясвіжскай бальніцы. На 26 лютага Аляксандра Вайцешыка выклікаюць у РАУС для складання пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 17.1 КаАП ("Дробнае хуліганства").


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства