viasna on patreon

У Магілёве судзяць журналістаў за сюжэт на «Белсаце»

2020 2020-02-24T16:20:21+0300 2020-02-24T16:20:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/screbunova_23_o.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Журналістку Аліну Скрабунову і аператара Аляксандра Сідарэўскага з Магілёву судзяць паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП («Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ»), піша belsat.eu. Паседжанне па справе Аліны Скрабуновай перанеслі на 4 сакавіка, а аператара аштрафавалі на 20 базавых велічыняў (540 рублёў).

screbunova_23_o.jpg
Журналістка Аліна Скрабунова. Фота: mspring.online

Журналістку Аліну Скрабунову і аператара Аляксандра Сідарэўскага судзяць за сюжэт пра 50-годдзе тралейбуснага парку ў Магілёве. Матэрыял выйшаў у эфіры тэлеканалу «Белсат». Міліцыянты палічылі, што журналісты парушылі ч. 2 арт. 22.9 КаАП («Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ»). Пакаранне за гэтае парушэнне прадугледжвае штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў (540 – 1350 рублёў).

«Адзін са сведкаў прыйшоў на пасяджэнне ў нецвярозым стане. А я не прызнаю сваёй віны. Таму суддзя пастанавіла апытаць гэтага сведкі, паколькі ён праходзіць па справе. Наогул доўга цягнуўся паседжанне. У выніку суддзя выпісала позву на 4 сакавіка і перанесла абвяшчэнне пастановы», — распавяла «Белсату» Аліна Скрабунова.

Пасля таго, як журналістка выйшла з залы суда, ёй уручылі яшчэ адну позву.

«Мяне зноў будуць судзіць па гэтым жа артыкуле, але па іншай справе. Калі сённяшнюю справу ўзбудзіў Кастрычніцкі РАУС, то наступную — ужо Ленінскі РАУС», — кажа Аліна Скребунова.

Журналістку і аператара затрымалі 8 лютага ў Магілёве, калі яны накіроўваліся на асвятленне пратэсту кіроўцаў, якія абурыліся ростам цэнаў на паліва. У РАУС Аліне Скрабуновай і Аляксандру Сідарэўскаму выпісалі позвы з патрабаваннем з'явіцца ў суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства