viasna on patreon

У Палаце прадстаўнікоў абяцалі прыслухацца да прапаноў праваабаронцы адносна шматразовага накладання арыштаў

2020 2020-03-02T07:54:25+0300 2020-03-02T08:57:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzergachou2019.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алесь Дзергачоў

Праваабаронца Алесь Дзергачоў

Праваабаронца “Вясны” са Смаргоні Алесь Дзергачоў прааналізаваў практыку судоў па прызначэнні пакаранняў грамадскім актывістам у выглядзе адміністрацыйнага арышту за ўдзел у снежаньскіх акцыях за незалежнасць Беларусі. У выніку ён прыйшоў да высновы, што існуючае заканадаўства, якое прадугледжвае складанне тэрмінаў пры прызначэнні пакарання, носіць дыскрымінацыйны характар.

Так, Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП) прадугледжваецца, што калі суддзя адначасова разглядае некалькі пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, за якіх прадугледжваюцца пакаранні ў выглядзе арышту, то абавязаны складаць пакаранні, але з такім разлікам, каб агульны тэрмін не перавышаў 25 сутак.

На практыцы было так, што пратаколы разглядаліся не адначасна, рознымі суддзямі або ў розных судах або падчас адбывання грамадзянінам пакарання. У выніку сума дзён бесперапыннага арышту перавышала дазволеныя 25 сутак, дасягала 30 і больш. У той жа час Крымінальным кодэксам пакаранне ў выглядзе месяца арышту з’яўляецца мінімальным за крымінальнае злачынства.

З гэтага вынікае, што шматлікія актывісты адбывалі пакаранне, якое мела выгляд пакарання як за крымінальнае злачынства.

На гэтай падставе Алесь Дзергачоў накіраваў у Палату прадстаўнікоў прапанову аб тым, каб дэпутаты разгледзелі пытанне аб унясенні зменаў у адпаведны артыкул КаАП. Пры гэтым прадугледзелі, што ў выпадках, калі пасля ўступлення ў сілу пастановы суда ці органа, які вядзе адміністрацыйны працэс аб прыцягненні грамадзяніна да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе адміністрацыйнага арышту ўступаюць у сілу новыя пастановы аб такіх жа спагнаннях за раней здзейсненыя правапарушэнні, яны падлягаюць выкананню з  разліку, што не будуць у суме перавышаць  25 сутак.

Адказ на зварот Дзергачова з палаты Прадстаўнікоў.

Паводле адказу ад 24.02.2020 № 04-04/117 за подпісам старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Святланы Любецкой, прапановы прыняты да ведама і будуць разгледжаны пры падрыхтоўцы праекта новага КАаП Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства