viasna on patreon

Сваякі зняволеных просяць спрасціць перадачу лекаў у калоніі і турмы

2020 2020-03-11T15:54:38+0300 2020-03-11T16:42:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/turma4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе "Віцебская Вясна", на электроннай пляцоўцы "Зручны горад" з'явілася петыцыя, аўтары якой просяць начальніка Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС РБ Алега Маткіна дазволіць перадачу лекаў з прапанаванага спісу ў любы час – аж да поўнага знікнення небяспекі распаўсюду каронавіруснай інфекцыі ў Рэспубліцы Беларусь.

«Улічваючы, што дагэтуль не вынайдзеныя эфектыўныя лекі ад каронавірусу, а лячэнне праводзіцца як пры ВРВІ, просім спрасціць працэдуру перадачы лекавых сродкаў у месцы пазбаўлення волі», – гаворыцца ў пэтыцыі.

У спісе лекаў, які сваякі і блізкія зняволеных прапануюць зацвердзіць для перадачы ў месцы пазбаўлення волі – супрацьвірусныя, гарачкапаніжальныя, болесуцішальныя, супрацьзапаленчыя сродкі, лекі ад кашлю, насмарку, атыту ды вітамінныя комплексы.

Просяць таксама, каб на перыяд небяспекі асобам, якія адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі, было дазволена мець гэтыя лекі пры сабе.

Электронны зварот будзе накіраваны ў Дэпартамент выканання пакарання і Міністэрства аховы здароўя РБ. За некалькі дзён пэтыцыю падпісалі больш за 120 чалавек. Электронны зварот можна падпісаць цягам тыдня.

Як перадаюць СМІ, у Іране праз распаўсюд каронавірусу з-за кратаў часова вызвалілі 70 тысяч вязняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства