viasna on patreon

23-24 студзеня 2004 г. у г. Мінску адбыўся Форум праваабаронцаў, адным з арганізатараў якога выступіла Міжнародная Федэрацыя Правоў Чалавека

2004 2004-01-26T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Форуме прынялі ўдзел больш за 150 беларускіх праваабаронцаў, прадстаўнікі міжнародных і замежных праавабарончых арганізацый, а таксама міжнародных органаў, якія займаюцца праблемамі правоў чалавека.
Пра сітуацыю з правамі чалавека гаварылі, акрамя беларускіх выступоўцаў, прадстаўнікі буйнейшых праваабарончых арганізацый: Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека, Міжнароднай Лігі Правоў Чалавека, Міжнароднай Амністыі, Human Rights Watch.
У працы Форума прымалі ўдзел актывісты праваабарончых арганізацый з Чэхіі, Расіі, Швецыі, Польшчы, Літвы, Украіны, Малдовы.
Міжнародныя еўрапейскія органы былі прадстаўленыя выступамі супрацоўнікаў Генеральнага дырэктарата па правах чалавека Рады Еўропы, Генеральнага дырэктарата па знешніх сувязях Еўрапейскай камісіі Еўрапейскага Саюза, Бюро па дэмакратычным інстытутам і правам чалавека АБСЕ. З кароткім дакладам выступіў таксама кіраўнік офісу АБСЕ ў Мінску Пасол Эберхард Хайкен.
У працы Форуму прыняў удзел вядомы расійскі праваабаронца Сяргей Кавалёў.
Асноўная практычная праца Форума праводзілася ў шасці групах, дзе абмяркоўваліся пытанні нацыянальных механізмаў абароны правоў і свабод чалавека; канстытуцыйных гарантыяў і механізмаў рэалізацыі выбарчых правоў; гвалтоўных знікненняў; рэальных магчымасцяў дзейнасці СМІ; свабоды мірных сходаў і асацыяцый, а таксама лінгвістычныя правы.
Форумам была прынята Рэзалюцыя, а па выніках працы выпрацаваныя рэкамендацыі беларускім праваабаронцам, прадстаўнікам міжнароднай супольнасці і афіцыйным уладам Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства