viasna on patreon

Распранулі да майткоў і шукалі экстрэмісткую літаратуру. Мікалая Дзядка зноў затрымалі на мяжы Аўдыё

2020 2020-03-13T12:16:59+0300 2020-03-13T15:56:31+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dziadok_kalia_suda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

dziadok_kalia_suda.jpg Мікалай Дзядок

Як распавёў “Вясне” Мікалай Дзядок, ноччу з 12 на 13 сакавіка яго знялі з цягніка Варшава-Брэст, дзе ён мусіў перасаджвацца на Мінск. Пратрымалі актывіста прыкладна 3 гадзіны: 

“Гэта было супер доўга. Таму што яны паднялі намесніка начальніка берасцейскай мытні Сазонава, які складаў дазвол на тое, каб зрабіць у адносінах мяне асабісты дагляд, і гэты дазвол у пісьмовым выглядзе дастаўлялі на пункт пропуску. І толькі чаканне гэтага заняло хвілін 40”.

Копію дазвола актывісту не далі, хоць ён патрабаваў. Сфатаграфаваць копію таксама не далі, растлумачыўшы, што гэта “ведамственны дакумент”.

Пры асабістым даглядзе ў актывіста праверылі заплечнік, а затым распранулі да майткоў. Пры гэтым супрацоўнікі пыталіся пра экстрэмісцкую літаратуру.

Таксама актывіста здзівіла рэакцыя адной з памежніц, якая адзначыла: "Я служу сваёй радзіме і гатовая выканаць любы загад. Калі мне скажуць вас забіць, я вас заб'ю без ваганняў". Падрабязней пра гэта – у аўдые:

Гэта далёка не першы раз, калі Мікалая Дзядка здымалі з мяжы.

“Апошні раз здымалі 22 чэрвеня 2019 года з аўтобуса Вільня-Мінск, – узгадаў актывіст. – Але тады пра экстрэміскую літаратуру не пыталі. То бок гэта ніяк не ўгадаеш, я не разумею схему: бывае нічога не пытаюцца, проста даглядаюць моўчкі і ўсё”.

“Але ў гэты раз  [уначы з 12 на 13 сакавіка – заўв.] было ўсё супер афіцыйна, – адзначыў Мікалай Дзядок. – Мытнік паклікаў панятых, уключыў відэарэгістратар, задаў усе пытанні, якія патрэбны па форме, стварыў два акты: акт асабістага дагляду і акт дагляду рэчаў”.

Пра тое, што рабіць, калі вас даглядаюць на мяжы, чытайце ў парадах праваабаронцаў:

"Мытня дае дабро”, або Што рабіць, калі даглядаюць на мяжы

Што рабіць, калі спыняюць і даглядаюць на беларускай мяжы? Адказы ў прававым лікбезе ад праваабаронцаў "Вясны".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства