viasna on patreon

“Вясна” ва ўмовах пандэміі каранавірусу: як гэта будзе выглядаць?

2020 2020-03-17T08:42:59+0300 2020-03-17T18:38:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/viasna-window-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ва ўмовах распаўсюду пандэміі каранавірусу Праваабарончы цэнтр “Вясна” працягвае сваю дзейнасць па адстойванні правоў чалавека і аказанні прававой дапамогі грамадзянам. Усведамляючы сваю адказнасць пра здароўе грамадзян і сваіх супрацоўнікаў, “Вясна” часова мяняе фармат сваёй працы на ДЫСТАНЦЫЙНЫ.

Як гэта выглядае?

Па-ранейшаму, праваабаронцы і эксперты "Вясны" займаюцца маніторынгам парушэнняў правоў чалавека, аналітычнай працай па асноўных накірунках дзейнасці арганізацыі.

На перыяд пандэміі каранавірусу ў Беларусі праца грамадскай прыёмнай будзе ажыццяўляцца праз электронную скрыню pierasled@spring96.org і тэлефон +375 (29) 841 39 81 (Signal, WhatsApp, Telegram).

Па агульных пытаннях пішыце нам на скрыню: viasna@spring96.org.

У крайнім выпадку можна скарыстацца звычайнай поштай.

Пра тое, як будзе арганізавана праца Валанцёрскай службы "Вясны" - чытайце на старонцы валанцёраў у сацыяльнай сетцы фэйсбук

Таксама часова прыпыняюцца масавыя мерапрыемствы “Вясны” – семінары, трэнінгі, канферэнцыі, круглыя сталы і г.д.

Сачыце за дзейнасцю “Вясны” ў гэты час на нашым сайце spring96.org і ў сацыяльных сетках: фэйсбук, твітэр, УКантакце, Тэлеграм.

На нашых каналах: ЮТУБ,  ФЛІКР і Soundcloud.

Кантакты праваабаронцаў у рэгіёнах

Каб атрымаць дапамогу альбо кансультацыю, паведаміць пра незаконныя затрыманні і іншыя факты пераследу грамадзянаў у рэгіёнах Беларусі, звяртайцеся, калі ласка, да рэгіянальных праваабаронцаў і валанцёраў.

Спадзяемся, што гэтыя засцерагальныя захады не паўплываюць на эфектыўнасць дзейнасці праваабаронцаў. Мы, па-ранейшаму, разам з вамі!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства