viasna on patreon

Што адкажа Мінгарсуд на скаргу праваабаронцаў па праблеме турэмных “раснічак”? Відэа

2020 2020-03-18T09:23:51+0300 2020-03-18T09:23:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mspring_office_8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Следчы ізалятар у Магілёве. Фота: spring96.org

Следчы ізалятар у Магілёве. Фота: spring96.org

У Мінскім гарадскім судзе 19 сакавіка будзе разглядацца прыватная скарга  праваабаронцаў «Магілёўскай вясны» на рашэнне суда Маскоўскага раёна Мінска аб “непадведамаснасці” ацэнкі дзеянняў Дэпартамента фінансаў і тылу МУС Беларусі. Пачатак судовага паседжання прызначаны на 10 гадзін.

Калектыўную заяву ў суд падавала група праваабаронцаў «Магілёўскай вясны» ў пачатку лютага гэтага года. Яны запатрабавалі ад МУС зрэзаць з вокнаў следчых ізалятараў і турмаў металічныя жалюзі (так званыя «раснічкі»), якія перашкаджаюць доступу ў камеры сонечнага святла, і замяніць іх на звычайныя краты.

Суд Маскоўскага раёна Мінска 19 лютага, вывучыўшы скаргу магілёўскіх праваабаронцаў на дзеянні Дэпартамента фінансаў і тылу МУС Беларусі, адмовіў ім ва ўзбуджэнні справы.

Выкарыстанне «раснічак» сёння незаконна, бо прыводзіць да грубага парушэння санітарных норм і правілаў - такая была пазіцыя заяўнікоў.

Суд не захацеў разбірацца з турэмнымі "раснічкамі". Што далей?

Праваабаронцы “Магілёўскай Вясны” працягваюць кампанію супраць “раснічак” на турэмных вокнах. Яны дамагаюцца выканання санітарных нормаў у пенітэнцыярных установах Беларусі.

Праблема "раснічак", альбо Чаму ў турмах і СІЗА мала святла?

Што адкажа Мінгарсуд на скаргу праваабаронцаў па праблеме турэмных “раснічак”?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства