Журналіста Станіслава Івашкевіча затрымалі падчас спробы ўзяць каментар
https://spring96.org./be/news/96267
2020
2020-03-18T16:56:06+0300
2020-03-18T16:56:06+0300
2020-03-18T16:58:04+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/ivashkevich_st.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аўтар перадачы “Давайце разбірацца” на тэлеканале “Белсат” Станіслаў Івашкевіч спрабаваў узяць каментар у дырэктара ААТ “Будтрэст № 1” Уладзіміра Бубліка.
Івашкевіч, вядомы сваімі журналісцкімі расследаваннямі, паведаміў ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", што рыхтуе матэрыял пра магчымыя фінансавыя парушэнні падчас будаўніцтва стадыёна "Дынама" ў Мінску.
Ён спрабаваў узяць каментар для перадачы у дырэктара ААТ “Будтрэст № 1” Уладзіміра Бубліка, аднак супрацоўнікі будтрэста выклікалі міліцыю, якая затрымала журналіста.
Пазней Станіслава Івашкевіча адпусцілі, але ўзялі тлумачэнні і перапісалі дадзеныя.