viasna on patreon

Пустая зала, АМАПаўцы-аператары: у Магілёве ў трэці раз за месяц вынеслі штраф за журналістыку

2020 2020-03-24T14:32:20+0300 2020-03-24T14:35:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mahilou_sud_maskouskaga_raena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Фрылансерка Дар’я Чульцова атрымала ад суддзі Таццяны Міхайлавай пакаранне ў 675 рублёў за рэпартаж пра акцыю пратэсту аўтамабілістаў для тэлеканала БелСАТ. Пра гэта паведамляе MSPRING.ONLINE. 

mahilou_sud_maskouskaga_raena.jpg
24 сакавіка. Магілёў. Фота: Алесь Святліцкі

Журналістка Дар’я Чульцова атрымала штраф у 25 базавых велічынь за рэпартаж пра акцыю пратэсту аўтамабілістаў супраць павышэння коштаў на бензін, якая адбылася 8 лютага каля гандлёвага цэнтра «Е-Сіці». Рашэнне вынесла суддзя суда Кастрычніцкага раёна Таццяна Міхайлава 24 сакавіка. Яна палічыла, што Чульцова парушыла заканадаўства аб СМІ і «незаконна вырабіла інфармацыйную прадукцыю» – рэпартаж, які быў паказаны на тэлеканале БелСАТ 9 лютага.

На працэсе Чульцовай не было – яна адмовілася з’явіцца на пасяджэнне «у сувязі з сітуацыяй, датычна эпідэміялагічнай сітуацыяй». На фоне навін аб пандэміі каранавіруса ў зале знаходзіліся толькі суддзя Таццяна Міхайлава, сакратар судовага пасяджэння і карэспандэнт MSPRING.ONLINE.

Міхайлава агучыла пазіцыю журналісткі, зыходзячы з пісьмовага выступу, які Чульцова прадставіла ў суд загадзя.

Фрылансерка назвала свой адміністрацыйны пераслед палітычна матываваным. Яна заўважыла, што за выраб гэтага ж матэрыялу 27 сакавіка будуць судзіць яшчэ аднаго фрылансера – Міхаіла Аршынскага.

"Два чалавекі не могуць вырабіць адзін і той жа інфармацыйны матэрыял", – пазначыла ў выступе Чульцова.

Яна звярнула ўвагу, што не ўваходзіць у склад кіраўніцтва тэлеканала БелСАТ, такім чынам "не можа вызначаць, што ставіць у эфір, тым самым вырабляючы інфармацыйную прадукцыю".

Суддзя Таццяна Міхайлава заслухала двух сведак – супрацоўнікаў АМАП УУС Магілёўскага аблвыканкама Сяргея Мікушкіна і Юрыя Басава.

Мікушкін і Басаў дзяжурылі 8 лютага каля Е-Сіці. Паводле слоў першага, туды іх накіравалі пасля таго, як у сацыяльных сетках з’явілася інфармацыя аб правядзення пратэстнай акцыі супраць павышэння коштаў на бензін. Басаў ажыццяўляў відэаздымку таго, што адбываецца, Мікушкін яго «страхаваў». Абодва заявілі, што бачылі Дар’ю Чульцову, якая выходзіць з таксі разам з мужчынам-аператарам.

"Грамадскі парадак яны не парушалі. Хадзілі, ажыццяўлялі інтэрв’юіраванне людзей. На мікрафоне ў дзяўчыны бачыў лагатып БелСАТу. Потым яны з аператарам селі ў таксі і з’ехалі", – распавёў Сяргей Микушкин.

Допыту АМАПаўцаў і матэрыялаў адміністрацыйнай справы хапіла для суддзі Таццяны Міхайлавай, каб прызнаць Чульцову вінаватай і прызначыць штраф у 25 базавых велічыняў (675 рублёў).

Гэта ўжо трэці ў гэтым месяцы эпізод судовага пераследу магілёўскіх журналістаў. Раней у сакавіку штрафы па 50 базавых велічынь за сваю дзейнасць атрымалі фрылансеры Аліна Скрэбунова і Аляксандр Сідарэўскі. 27 сакавіка адбудзецца яшчэ адзін суд – ужо над аператарам Міхаілам Аршынскім.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства