viasna on patreon

Мінгарсуд змяніў прысуд актывістам анархічнага руху Емельянаву і Комару Дапоўнена

2020 2020-03-27T13:55:00+0300 2021-03-17T11:22:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/komar_emelyanau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судовая калегія Мінскага гарадскога суда пад старшынствам В. Сцяпурка разгледзела апеляцыйныя скаргі актывістаў анархісцкага руху Мікіты Емельянава і Івана Комара, прызнаных палітзняволенымі. У выніку прысуд быў зменены па некалькіх частках абвінавачанні. Канчатковае рашэнне суда (шляхам частковага складання):

Мікіта Емельянаў   — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;

Іван Комар — 3 гады і 6 месяцаў узмоцненага рэжыму.

Самі асуджаныя ў суд дастаўлены не былi i судовае паседжанне прайшло без іх удзелу.

Нагадаем, што раней судом Савецкага раёна г. Мінска актывістам было прызначана пакаранне ў выглядзе 7 гадоў пазбаўлення волі кожнаму.

Падрабязнасці судовага пасяджэння — пазней.

2020-27-03_sud_komara_emeljanava.jpg
Перад пачаткам судовага паседжання па апеляцыйнай скарге Емельянава и Комара

Дапоўнена:

Асноўныя моманты, на якія звярнулі ўвагу абаронцы Дзмітрый Лепрэтар і Людміла Казак у сваім выступе на судовым паседжанні:

  • У судзе першай інстанцыі не знайшло свайго пацверджанне тое, што названае злачынства было здзейснена групай асобаў па папярэдняй змове.

«Комар не выканаў ні аднаго дзеяння, якое б ўваходзіла ў склад злачынства. Емельянаў ўсё зрабіў сам, пра што сам жа і заяўляў».

  • Асуджаным была інкрымінавалася частка 2 Артыкулы 218: Наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо тыя, якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры. Аднак 13 кастрычніка (кіданне фарбы ў будынак Мінгарсуда) шкоды наогул не было прычынена, а 20 кастрычніка ўрон склаў 1 рубель 48 капеек, які быў згашаны. Пры гэтым была пашкоджана толькі фарба ўваходных дзвярэй СІЗА. Выклікае сумнеў і агульнанебяспечнасць спосаба пашкоджання дзвярэй СІЗА.

«На колькі [гэтая шкода наогул] магла паўплываць на нармальнае функцыянаванне СІЗА? Акрамя таго, узгаранне ля будынка СІЗА доўжылася 5 хвілін. Там прысутнічала вялікая колькасць супрацоўнікаў СІЗА. Але ніхто не распачаў спробы ліквідаваць узгаранне, паколькі ўзгаранне было неістотным».

«Емельянаў дамагаўся толькі эфектыўнасці акцый і разлічваў на тое, што рэчыва хутка загарыцца і хутка патухне. Таму дзеянні не могуць быць кваліфікаваныя ў якасці учыненых агульнанебяспечным спосабам».

  • Вынесены прысуд судом першай інстанцыі парушае некалькі артыкулаў Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Так, свабода выказвання меркаванняў (а менавіта гэта было мэтай асуджаных актывістаў) сапраўды можа быць абмежаваная, аднак заўвагі агульнага парадку кажуць, што абмежаванні павінны быць мінімальныя. Зыходзячы з гэтага, 7 гадоў пазбаўлення волі з'яўляецца несуразмернымі. Гэта цягне за сабой парушэнне права на справядлівы суд.
  • Сукупнасць трох элементаў: бутэлькі, гаручай сумесі і анучы — не можа разглядацца як «прадмет, паражаючае дзеянне якога заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў». Трэба таксама ўлічваць характар ​​яго ўздзеяння.

«Значыць можна прыцягваць любога дачніка, які мае растваральнік ў бутэльцы, рыльца якой закрыта тканінай».

  • Паказанні Комара з'яўляюцца недапушчальнымі доказамі, так як былі дадзены пад ціскам. У ходзе ператрусу таксама былі здзейснены незаконныя дзеянні (так, дзяцей падчас ператрусу зачынілі ў іншым пакоі). Гэта сведчыць аб парушэнні права не падвяргацца катаванням.

Прокурорка Алеся Мінец ў сваім выступе адзначыла, што суд абгрунтавана прыйшоў да высновы аб вінаватасці Емяльянава і Комара і быў «ўсебаковым і аб'ектыўным».

Павел Сапелка: Нягледзячы на змякчэнне прысуду Емельянаў і Комар, па-ранейшаму, палітвязні

Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка адзначае, што нягледзячы на змякчэнне прысуду, праваабарончая супольнасць будзе расцэньваць іх і надалей як палітзняволеных.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства