viasna on patreon

Павел Сапелка: Нягледзячы на змякчэнне прысуду Емельянаў і Комар, па-ранейшаму, палітвязні

2020 2020-03-27T12:07:00+0300 2020-03-27T13:36:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sapelka_2448.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сапелка. Фота: spring96.org

Павел Сапелка. Фота: spring96.org

Судовая калегія Мінскага гарадскога суда пад старшынствам В. Сцяпурка змяніла 27 сакавіка прысуды актывістам анархісцкага руху Мікіце Емяльянаву і Івану Комару, прызнаных беларускай праваабарончай супольнасцю палітзняволенымі .

Раней суд Савецкага раёна Мінска  пакараў іх сямю гадамі пазбаўлення волі кожнага ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

У выніку разгляду скаргі прысуд быў зменены па некалькіх частках абвінавачання. Канчатковае рашэнне суда (шляхам частковага складання):

Мікіта Емяльянаў - 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;

Іван Комар - 3 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка адзначае, што нягледзячы на змякчэнне прысуду, праваабарончая супольнасць будзе расцэньваць іх і надалей як палітзняволеных.

"Значнае змякчэнне прысуду - гэта відавочны вынік жорсткай крытыкі, якой праваабарончая супольнасць Беларусі падвергла прысуд суда першай інстанцыі. Нагадаю, што прэтэнзіі праваабаронцаў зводзіліся да таго, што суд прайшоў з парушэннем гарантый справядлівага суда, абвінавачаныя падвергліся ціску і катаванням; прызначанае пакаранне было непрапарцыйным зробленаму.

Ніякія з гэтых парушэнняў апеляцыйнай інстанцыяй не ліквідаваны, а пакаранне па-ранейшаму непрапарцыйна суровае па выглядзе і тэрміну. Такім чынам, ацэнка праваабаронцамі прысуду, які ўступіў у сілу  з улікам змякчэння пакарання не зменіцца, і праваабарончая супольнасць па-ранейшаму будзе расцэньваць М.Емельянова і І.Комара як палітзняволеных і патрабаваць перагляду прысуду з ліквідацыяй пералічаных ў адпаведнай заяве парушэнняў".

Што не так са справай палітвязняў Емельянава і Комара?

На падставе прававога абгрунтавання пазіцыі "Вясны" па прысуду палітвязняў, распавядаем, што не так са справай Івана Комара і Мікіты Емельянава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства