viasna on patreon

COVID-19 у Беларусі: прафсаюз РЭП заклікаў увесці мараторый на разгляд справаў у судах

2020 2020-04-01T11:44:11+0300 2020-04-01T11:44:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/verkhovnyy_sud_61120186.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь. Фота: TUT.BY

Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь. Фота: TUT.BY

Незалежны прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) прапанаваў старшыні Вярхоўнага суда Алегу Сукалу ўвесці мараторый на разгляд справаў у судах, паведамляецца на praca-by.info. На думку прадстаўнікоў прафсаюза, гэта дазволіць узмацніць меры па прафілактыцы распаўсюджвання COVID-19 сярод наведвальнікаў судоў, суддзяў і супрацоўнікаў судовых структур.

"Рэкамендаваць суддзям па хадайніцтвах зацікаўленых бакоў пераносіць або прыпыняць разгляд крымінальных, грамадзянскіх і адміністрацыйных справаў. Дадзеныя меры ўжо прынятыя ў суседніх краінах, напрыклад, у Польшчы і Украіне. Станоўчае рашэнне па гэтым звароце будзе пацвярджэннем, што суддзі клапоцяцца і абараняюць правы і інтарэсы грамадзян Беларусі.

Несвоечасовае прыняцце прафілактычных мер у Іспаніі, Італіі прывяло да катастрафічнага, непад'ёмнага для сістэмы аховы здароўя ўзроўню заражэння і высокай смяротнасці сярод насельніцтва. Неабходна прымаць неадкладныя і адэкватныя меры для прадухілення падобнага развіцця падзей у Беларусі", – лічаць у прафсаюзе РЭП.

Раней віцебскі праваабаронца Павел Левінаў пісьмова звяртаўся ў Віцебскі абласны суд з просьбай даць яму інфармацыю аб тым, якія меры прадпрымае кіраўніцтва для захавання жыцця і здароўя ўдзельнікаў працэсаў і супрацоўнікаў судоў, піша "Віцебская вясна"

Першы намеснік старшыні Віцебскага абласнога суда Анатоль Фаменка адказаў праваабаронцу, што судом прымаюцца ўсе магчымыя меры засцярогі з выкарыстаннем сродкаў гігіены і дэзінфекцыі.

"Акрамя таго, юрыдычна зацікаўленым у выніках справы асобам прапануецца прымаць удзел у разглядзе справаў дыстанцыйна. Наведвальнікам рэкамендавана, калі магчыма, устрымацца ад наведвання памяшканняў судоў, для накіравання скаргаў і зваротаў выкарыстоўваць паштовыя адпраўленні і электронную пошту", – адзначае Фаменка.

Як паведамляе Naviny.by, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, на 31 сакавіка ў Беларусі зарэгістравана 163 выпадкі каранавіруснай інфекцыі COVID-19, выпісаныя 128 чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства