viasna on patreon

Першы падкаст “Вясна прыйдзе”: людзі з інваліднасцю Аўдыё

2020 2020-04-01T12:04:00+0300 2020-06-13T19:35:10+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ikonka.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння прапаноўваем паслухаць першы выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе”. З чым жывуць прадстаўнікі ўразлівых груп, ці абараняе іх дзяржаўны механізм, што можна пабачыць падчас знаходжання ў закрытых установах? Пра гэтае і шмат-шмат іншае — у падкасце Праваабарончага цэнтру "Вясна" пра людзей і іх уласны досвед.

Першы выпуск мы прысвяцілі людзям з інваліднасцю:

  • Як у беларускай сацыяльнай дзяржаве жывецца людзям з інваліднасцю?
  • Як выпадкова можна атрымаць дыягназ альбо пазбавіцца дзеяздольнасці?
  • Як ідэя дапамогі ад сацыяльнай дзяржавы можа выглядаць на практыцы? 

Пра дзіўныя і часам трагічныя гісторыі, з якімі могуць сутыкацца людзі з інваліднасцю, нам распавялі Сяргей Драздоўскі, дырэктар "Офіса по правам людзей з інваліднасцю" і юрыст "Офіса" Алег Граблеўскі. Таксама можна пачуць галасы Яўгена Шэўкі  (кіраўніка "Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў"), мінчука Арамаіса Міракʼяна і педыятра Майі Церакулавай.

Меншае, што мы можам зрабіць — гэта ведаць пра досвед людзей, якія жывуць побач з намі. 

Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі!

Выпуск можна паслухаць на youtube. 


Праваабарончы падкаст “Вясна прыйдзе”. Цізер

“Вясна прыйдзе” – гэта праваабарочы падкаст пра людзей і іх уласны досвед.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства