viasna on patreon

Маладафронтаўцаў будуць судзіць за фота і ўскладанне кветак на Дзень волі

2020 2020-04-02T14:06:59+0300 2020-04-02T14:06:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mf_cheburechnaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота, зробленае актывістамі 25 сакавіка 2020 года

Фота, зробленае актывістамі 25 сакавіка 2020 года

Актывісты “Маладога фронту” Дзяніс Урбановіч, Максім Урбановіч і Віталь Трыгубаў атрымалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па артыкуле 23.34 КаАП за правядзенне “несанкцыянаванага пікету”. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале арганізацыі.

Такім пікетам міліцыянты з РУУС Маскоўскага раёна Мінска палічылі ўскладанне кветак 25 сакавіка да будынку, дзе была абвешчана незалежнасць БНР, і фотаздымак з бел-чырвона-белым сцягам, зроблены тады ж.

Прычым Максіму Урбановічу ў віну ставіцца тое, што ён трымаў нават не сцяг, а шалік з гербам “Пагоня” і надпісам “Беларусь жыве вечна”. 

pratakol_m_urbanovic.jpg
Пратакол Максіма Урбановіча, https://t.me/mf_mensk

Калі будзе суд – пакуль невядома.

Гэта не першы выпадак, калі ўскладанне кветак расцэньваецца як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. У кастрычніку мінулага года тых жа маладафронтаўцаў – Дзяніса Урбановіча і Віталя Трыгубава асудзілі на 40 базавых велічынь штрафу кожнаму за ўскладанне кветак да помніка Янкі Купалы. Пратакол тады таксама быў складзены на падставе фота, зробленага актывістамі каля помніка.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства